Выбухі ў Багдадзе: ня менш за 10 ахвяраў

БАГДАД. Ня менш за 10 чалавек сталі ахвярамі трох выбухаў у ірацкай сталіцы. Адна замінаваная машына была падарваная ў ажыўленым гандлёвым раёне Багдаду, другая – у прымесьці ірацкай сталіцы, на дарозе, якой праяжджаў картэж высокага чыноўніка Міністэрства ўнутраных справаў. Яшчэ адна машына выбухнула перад патрулём паліцыі на ўсходзе Багдаду. За некалькі гадзін да тэрактаў у Багдадзе на поўдні Іраку загінуў брытанскі салдат.