Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”.
З эпохі ваяўнічага атэізму мы пераступілі адразу ў ІІІ тысячагодзьдзе хрысьціянства. З усімі непазьбежнымі праблемамі ды наступствамі. Але каб дайсьці да рэлігійнага рэнэсансу, нам неабходна, хоць і паскоранымі тэмпамі, прайсьці эпоху асьветніцтва. Дзесяць гадоў таму ў постсавецкай Беларусі пабачыў сьвет першы нумар часопіса “Наша вера”. Яго нязьменная галоўная рэдактарка Хрысьціна Лялько — нашая госьця.
(Міхась Скобла: ) “Хрысьціна, “Наша вера” зьявілася ў час, калі многае пачынала зьнікаць, у 1995 годзе. У чыю сьветлую галаву прыйшла ідэя выданьня часопіса?”
(Хрысьціна Лялько: ) “Гэтая ідэя прыйшла найперш да Провіду Божага. Гэта нам здаецца, што ідэі ўзьнікаюць у нашых галовах, не, яны проста пасылаюцца нам аднекуль звыш. Я была абраная як прылада для ажыцьцяўленьня нейкай Божай задумы. І ня больш”.
(Скобла: ) “У першым нумары “Нашай веры” са шкадаваньнем канстатавалася, што ў айчыннай культуры застаецца незапоўненай духоўная ніша, што востра не хапае рэлігійнай літаратуры па-беларуску. А сёньня яе хапае?”
(Лялько: ) “Я б не сказала адназначна, што гэтай літаратуры сёньня хапае, але тая духоўная ніша за прамінулыя дзесяць гадоў запоўнілася. Вазьміце хоць бы 34 нумары “Нашай веры”, кожны нумар у сярэднім на 70 старонак — усяго 2500 старонак. Ужо ж ёсьць нешта пакласьці ў тую нішу, праўда ж? Выйшла больш за 100 нумароў штомесячніка “Авэ Марыя”. А вазьміце “Маленькі Рыцар Беззаганнай” для маленькіх дзетак, які цяпер рэдагуе Ірына Жарнасек. У тую нішу можна пакласьці і “Імшал” па-беларуску, і малітоўнік “Ойча наш”. На беларускую мову перакладзеныя дзесяць кніг Сьвятога Айца Яна Паўла ІІ. Так што можна падвесьці пэўныя вынікі і шчасьліва ўздыхнуць. А дзесяць гадоў таму перад намі была абсалютная пустка”.
(Скобла: ) “Наша вера” — часопіс і тэалягічны, і літаратурны, і архітэктурны, і мастацтвазнаўчы… Як вам удаецца на нейкіх сямідзесяці старонках абняць неабдымнае?”
(Лялько: ) “Складана, вядома, але ўдаецца. Пра сакральнае мастацтва, пра сакральную архітэктуру ў нас жа не пісалася дзесяцігодзьдзямі! Мы цяпер да такога багацьця дапалі, дарваліся! І нашыя аўтары шчасьлівыя, што маюць дзе надрукавацца. Але прыйшоў час, калі “Наша вера” гатовая пайсьці не на пашырэньне, а на паглыбленьне тэматычнае. Часопіс будзе рабіцца ўсё больш тэалягічным, філязофскім, мы будзем больш увагі зьвяртаць на спадчыну айцоў царквы”.
(Скобла: ) “Гербарыем пачуцьцяў і жарсьцяў, які зьберагае засушаныя ўзоры ўсіх цывілізацыяў”, назваў бібліятэку слынны францускі паэт Поль Клядэль. Вы таксама ствараеце свой гербарый, які я б назваў адначасова і гербоўнікам. Што з выдадзенага ў бібліятэчцы “Нашай веры” зьберажэ “водар нашай цывілізацыі” для наступных эпохаў?”
(Лялько: ) “Бібліятэчка была маёй марай ад пачатку заснаваньня часопіса. Але дзесяць гадоў таму яна выглядала рызыкоўнай і нават сьмешнай. Не было за што часопіс выдаваць, якая там бібліятэчка! Але, дзякаваць Богу, і гэтая мая мара ажыцьцявілася. Што ў нас добрага выйшла? Кніга прафэсара Ўладзімера Конана пра ксяндза Адама Станкевіча, кнігі мастацтвазнаўца Аляксандра Ярашэвіча пра абразы Маці Божай Сьнежнай і Маці Божай Будслаўскай. Выйшла першая частка альбому “Каталіцкія сьвятыні Беларусі” Яроменкі.
З мастацкай прозы пабачылі сьвет кнігі Янкі Брыля “Блакітны зьніч”, Ірыны Жарнасек “Будзь воля Твая”, Алы Сямёнавай “Таямніцы пакутны колер”… У нас выйшлі і прыгожыя паэтычныя кніжкі Ніла Гілевіча, Дануты Бічэль, Ніны Мацяш, Мар’яна Дуксы… У праекце застаецца вялікі том спадчыны Адама Станкевіча, які наша выдавецтва “Про-Хрысто” плянуе выдаць супольна зь “Беларускім кнігазборам”. На жаль, нават аб’яднанымі высілкамі нам не ўдаецца гэтага зрабіць. Усе мае намаганьні знайсьці фундатара па касьцельных каналах выніку пакуль што не далі”.
(Скобла: ) “Я нездарма спытаўся пра вашыя кніжныя навінкі. Іх жа немагчыма набыць у звычайных кнігарнях”.
(Лялько: ) “Для нас распаўсюд кніг застаецца праблемай. Мы іх, зразумела, прапаноўваем кнігарням, і яны бяруць часам — па адным асобніку. Таму набыць іх можна толькі ў парафіяльных кіёсках пры касьцёлах, у нашым Катэдральным кіёску на плошчы Свабоды, 9. Як дарэчы, і нумары “Нашай веры”, на якую я ўсё ж раіла б нашым чытачам падпісацца (падпісны індэкс 74913)”.
(Скобла: ) “Касьцёлы сталі кнігарнямі”.
(Лялько: ) “Ну, такая сытуацыя сёньня”.
(Скобла: ) “Рыхтуючыся да нашай гутаркі, я пацікавіўся, што пра “Нашу веру” падае нядаўна выдадзеная 18-томная “Беларуская энцыкляпэдыя”. Адгарнуў і вачам не паверыў — паводле айчынных энцыкляпэдыстаў, “Нашай веры” не існуе. Я папрасіў пракамэнтаваць гэты факт народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча”.
(Ніл Гілевіч: ) “Такі выдатны часопіс не знайшоў і двух радкоў у 18-томнай “Беларускай энцыкляпэдыі”! Гэта абуральна і крыўдна! Што ж, сьцерпім і гэта, перажывём. А я за дзесяць гадоў прывык да “Нашай веры”, не ўяўляю свайго жыцьця без часопіса і лічу яго адным зь лепшых беларускіх выданьняў. Ён ня мае сабе роўных па мастацкім афармленьні, ён выдатна глядзіцца, але ня гэта галоўнае. Галоўнае, што ў ім ёсьць што чытаць. Усіх, хто мяне чуе, я прасіў бы зьвярнуць увагу на “Нашу веру”. Я захапляюся працай галоўнай рэдактаркі Хрысьціны Лялько. Мне гэта ўдвая прыемней сказаць, бо Хрысьціна была маёй студэнткай ва ўнівэрсытэце. Памагай ёй Божа!”
(Скобла: ) “Да сказанага Нілам Гілевічам дадам, што ў “Беларускай энцыкляпэдыі” на месцы, дзе магла б быць інфармацыя пра “Нашу веру”, зьмешчаны артыкул пра маскоўскі “Наш современник”, які рэдагуе літаратар Станіслаў Куняеў — заўзяты прыхільнік палітычнага курсу Аляксандра Лукашэнкі. Хрысьціна, споўнілася трыццаць дзён з дня сьмерці Яна Паўла ІІ (нагадаю, што каталікі адзначаюць менавіта 30 дзён, як праваслаўныя — 40). Ён вельмі прыхільна ставіўся да беларусізацыі касьцёлу ў нашай краіне. Як вы лічыце, ці захаваецца гэтая тэндэнцыя і надалей, пры новым пантыфіку?”
(Лялько: ) “Мы так увогуле ня можам ставіць пытаньня — ці захаваецца… Нямецкая мова ў нямецкім касьцёле, італьянская ў італьянскім, беларуская ў беларускім — гэта пастанова Другога Ватыканскага сабору, сёлета, дарэчы, яму спаўняецца сорак гадоў. Пасьля прыняцьця гэтай пастановы набажэнствы ў касьцёлах пачалі пераводзіцца на нацыянальныя мовы. Ясна, што ў 1960-я гады беларускі касьцёл быў нямы, ён быў у падпольлі, таму пра мову ў касьцёле тады гаварыць не выпадала. А калі пачалося духоўнае адраджэньне напачатку 1990-х, пачала адраджацца і беларуская мова ў касьцёле. Таму беларуская мова ў каталіцкіх храмах была і застаецца, гэта пастанова Ватыкану, і, вядома ж, асабістая заслуга Яна Паўла ІІ”.
(Скобла: ) “Дарэчы, згадаю цікавы факт. Тыдні два таму па НТВ была перадача памяці Яна Паўла ІІ. І журналіст кажа: а цяпер мы паслухаем, зь якой асаблівай павагай ставіўся папа да расейцаў, нават гаварыў па-расейску. Уключаецца запіс, і гучыць голас Яна Паўла ІІ: “Дарагія мае беларусы! Жадаю вам вясёлых Калядаў!”
(Лялько: ) “Ян Павал ІІ называў касьцёл у Беларусі “ўмілаваным”. Ён ведаў пакутны шлях гэтага касьцёлу, цаніў тое, што гэты касьцёл у вельмі неспрыяльных умовах захаваў жывую веру. Я двойчы мела аўдыенцыю ў Яна Паўла ІІ і была сьведкаю, зь якой трапяткой увагай ён адносіўся да касьцёлу ў Беларусі. Яна Паўла ІІ лічылі найперш вялікім палякам, вялікім патрыётам Польшчы. І я часта думала, адкуль у яго такая любоў да іншых культураў, да іншых моваў, ён жа паліглётам быў, столькі моваў ведаў… Проста гэты чалавек па-сапраўднаму любіў сваё, а любячы сваё, змог палюбіць і чужое”.
(Скобла: ) “Што мяне яшчэ зьдзіўляла, калі глядзеў рэпартажы з сустрэчаў Яна Паўла ІІ — людзкія сьлёзы ў яго прысутнасьці. Чым гэта можна патлумачыць?”
(Лялько: ) “Я гэта патлумачу толькі адным: узрушэньнем. Я памятаю і свае сьлёзы. Я двойчы сустракалася са Сьвятым Айцом, і двойчы былі сьлёзы. І гэта былі самыя сьветлыя ў маім жыцьці сьлёзы. Гэта сьлёзы ўзрушэньня. Гэты чалавек быў сьвяты. Я не баюся так гаварыць, бо падобнае было ўжо сказана пры яго пахаваньні. Людзі стаялі на плошчы Сьвятога Пятра і трымалі таблічкі з надпісам “Santo subito!” — “Неадкладна сьвяты!” Людзі патрабавалі, каб Яна Паўла ІІ неадкладна бэатыфікавалі, вынесьлі да хвалы алтароў. Калі ён быў жывы, у ім гэтая сьвятасьць адчувалася, яна, як магніт, прыцягвала людзей. Ведаеце, гэта фэномэн, але нашаму сучаснаму сьвету не хапае сьвятасьці. Чалавек шукае сьвятасьці. І ён яе знаходзіў у Яну Паўлу ІІ — у пастыры ня толькі ўсіх каталікоў, але і ўсіх людзей. І ягонае пахаваньне акурат і паказала, што ён быў духоўным айцом для ўсяго сьвету. Таму што ўвесь сьвет укленчыў у жалобе. Столькі краінаў абвясьціла ў сябе жалобу! Куба тры дні смуткавала. Фідэль Кастра дзьве гадзіны ў саборы на жалобнай імшы адстояў! Дзе вы такое бачылі? Філіпіны, Нігерыя… Увесь сьвет плакаў і шкадаваў гэтага сьвятога чалавека. Таму што сьвету нашаму сёньня патрэбная сьвятасьць”.
(Скобла: ) “У многіх касьцёлах службы ідуць па-беларуску, але ксяндзы не карыстаюцца Бібліяй у перакладзе Васіля Сёмухі. Чаму?”
(Лялько: ) “Каб карыстацца ў касьцёле нейкім перакладам, абавязкова патрэбен гэтак званы імпрыматур — пераклад павінен быць зацьверджаны касьцельнымі ўладамі. Васіль Сёмуха, наколькі я ведаю, пачынаў рабіць свой пераклад пад эгідай праваслаўнай Біблейнай камісіі. І таму якое права мае касьцёл зацьвярджаць гэты пераклад? Такое ніколі не адбудзецца. Касьцёл карыстаецца перакладамі, якія зрабіў у свой час айцец Уладзіслаў Чарняўскі, ён цягам усяго жыцьця перакладаў Біблію — Стары і Новы Запавет. Але я ведаю, што часам нашы сьвятары зьвяртаюцца і да перакладу спадара Сёмухі, выкарыстоўваем яго і мы ў сваім часопісе. Пры касьцёле таксама працуе камісія па перакладзе літургічных тэкстаў, а пры ёй сэкцыя, якая займаецца перакладам Сьвятога Пісьма. У яе ўваходзяць лінгвісты і тэолягі (прыкладам, Алесь Жлутка), яна працуе ўжо больш за дзесяць гадоў”.
(Скобла: ) “На старонках “Нашай веры” выступаў і кіраўнік праваслаўнай беларускай царквы мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт. Ці атрымліваецца ў вас супрацоўніцтва з праваслаўнымі братамі?”
(Лялько: ) “У нас ідзе самае цеснае супрацоўніцтва з праваслаўнымі аўтарамі, якіх у нас бальшыня. Памятаеце, што сказаў у сваёй малітве Хрыстос, зьвяртаючыся да Айца Нябеснага? “Каб усе былі адно” — “Ut unum sint”. Я лічу, што кожны сапраўдны хрысьціянін імкнецца да гэтай еднасьці. І адна з задачаў часопіса “Наша вера” — гэта менавіта паяднаньне. Каб хоць на старонках часопіса была гэтая хрысьціянская еднасьць. І дзякуй Богу, яна ёсьць”.
(Скобла: ) “Мы гутарым акурат на праваслаўны Вялікдзень. Няхай жа разьвітальнае слова станецца адначасна і пажадальным”.
(Лялько: ) “Віншую ўсіх праваслаўных вернікаў са сьветлым Уваскрасеньнем Хрыстовым! Я хачу, каб у нашых сэрцах было адчуваньне, што мы — дзеці аднаго Бога. Той, хто сёньня па праваслаўнай традыцыі ўваскрос — ён у нас адзін, і дзяліць нам няма чаго. І каб мы заўсёды пра гэта памяталі”.