Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы"
У тлумным менскім “Макдоналдзе” з вуснаў сталічнага тынэйджара пачуў зухаватую прымаўку: хочаш мець таблоід гладкі – трэба гучна біць у ладкі. Ня надта абазнаны ў моладзевым слэнгу, я падумаў спачатку, што гаворка пра жоўтую прэсу, але дасьведчаныя людзі тут жа патлумачылі, што таблоід – навачасны сынонім чалавечага твару.
Тынэйджарская прымаўка ўразіла сваёю трапнасьцю. Свой час гучныя воплескі зь любой нагоды былі своеасаблівым modus’ам vivendi савецкага індывідуўма, альфай і амэгай кар’ернага росту. І адразу ж прыгадаліся партыйныя зьезды, няўцямнае, пазначанае чвяканьнем устаўной сківіцы, мармытаньне й шалёныя воплескі пасьля кожнага прамоўленага глупства. А пазаўчора ўключыў тэлевізар і зноў пачуў шквал энэргічных воплескаў. У разьлеглай, аточанай авальнымі сьценамі залі, сядзелі мужчыны й кабеты, якія разам, як тыя коні ад заедзі, ківалі галовамі, з захапленьнем пагаджаючыся з усім пачутым, а калі з высокай моўніцы паляцелі абразы на адрас былога дыплямата й наагул прыстойнага чалавека, на тварах прысутных заблукалі запабежлівыя ўсьмешкі і сьцены скалануліся ад гучных воплескаў.
Я паспрабаваў адшукаць адпаведнік вышэйзгаданай прымаўкі ў іншых мовах, але кінуў такі занятак, зразумеўшы, што нічога адэкватнага не знайду. Бо гэта наша, роднае, памяркоўнае. Гэта як “пралетары ўсіх краін...” – мянокліч на ўсе часіны: хочаш мець таблоід гладкі – трэба гучна біць у ладкі.