Ігар Карней, Менск Акцыі супраціву дзеяньням беларускіх уладаў ладзілі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу актывісты моладзевых рухаў “Яблоко”, “Идущие без Путина”, “Союза правых сил” ды іншых. Удзельнікі патрабавалі тэрміновага вызваленьня з ізалятару часовага ўтрыманьня ў Менску актывістаў палітычных рухаў і журналістаў, а ў беларускае консульства ў Санкт-Пецярбургу актывісты руху “Идущие без Путина” прынесьлі арыштанцкую робу “для Лукашэнкі”.
На радзіме прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, у Санкт-Пецярбургу, сёньня апоўдні адбыўся пікет у падтрымку арыштаваных 26 красавіка ў Менску актывістаў рухаў “Идущие без Путина” і “Яблоко” — менавіта сябры гэтых арганізацыяў сабраліся каля беларускага консульства. Як усё адбывалася, апавядае актывіст “Идущих без Путина” Аляксандар Шуршаў:
(Шуршаў: ) “Мы прыйшлі ў арыштанцкіх робах, сталі насупраць консульства і да шыльдачкі, на якой напісана “Консульства Рэспублікі Беларусь”, прыклеілі паперу з надпісам: “Рэжым Лукашэнкі — турма”. Апроч таго, на робах у актывістаў было напісана: “расейскія вязьні рэжыму Лукашэнкі”, і зь іншага боку — “здадзеныя Расеяй”. І ў падарунак мы прынесьлі адну робу адмыслова для Лукашэнкі: яе мы павесілі на дзьвярах консульства”.
(Карэспандэнт: ) “Да вас з консульства хто-небудзь выйшаў?”
(Шуршаў: ) “Калі вывешвалі паперу, з двара выйшаў нейкі чалавек і сказаў гэтага не рабіць. Але мы яе ўсё роўна павесілі, і ён сышоў. Міліцыянты назіралі за тым, што адбываецца, але потым папрасілі кіраўніка пецярбурскага аддзяленьня “Яблока” Максіма Рэзьніка паехаць зь імі ў аддзяленьне міліцыі”.
На кіраўнікоў абодвух рухаў быў складзены пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і пікету. Тым ня менш, спадар Шуршаў сказаў: калі захады да вызваленьня грамадзянаў Расеі ня будуць мець плёну, акцыю ля беларускага консульства плянуецца праводзіць штодня.
Адказ беларускіх уладаў пакуль абмяжоўваецца заявай амбасадара Беларусі ў Расеі Ўладзімера Грыгор’ева, які лічыць сумесныя акцыі апазыцыі замоўленымі і аплачанымі. Чаму ў такім выпадку арыштавалі журналістаў, якія толькі выконвалі свой прафэсійны абавязак, спадар Грыгор’еў не ўдакладняе. Папулярнага расейскага журналіста Савіка Шустэра зьдзіўляе маўчаньне з боку Аляксандра Лукашэнкі, які дагэтуль да прадстаўнікоў расейскіх СМІ ставіўся нават з большай прыязнасьцю, чым да беларускіх.
(Шустэр: ) “Відавочна, яму ўжо ня трэба зьвяртацца да народу праз журналістаў, відавочна, ён ужо можа дазволіць сабе абмінуць і народ, і журналістаў. Мабыць, ён ужо з усімі высьветліў усе адносіны і атрымаў адказы на ўсе пытаньні, я так гэта разумею. Але іншае пытаньне — ці існуе цяпер, ад гэтага моманту, нейкая агульная прастора, у якую пасьля ўсіх гэтых падзеяў можна аб’яднацца? І ўвогуле, ці можа лібэральная краіна аб’ядноўвацца зь нелібэральнай?”
У Маскве пікет супраць дзеяньняў беларускіх уладаў быў санкцыяваны гарадзкімі ўладамі. Аднак удзельнікаў акцыі сабралася няшмат. Прадстаўніца “Яблока” Яўгенія Дылендорф кажа, што ў гэтым сэнсе паміж беларусамі і расейцамі шмат агульнага. Перадусім — пасіўнасьць эліты.
(Дылендорф: ) “У нас, шчыра кажучы, вельмі пасіўная эліта. Яна лічыць мітынгі і вулічныя акцыі ніжэйшымі за сваю годнасьць. Яна, эліта, творыць, а на вуліцу выходзіць — гэта, маўляў, не для іх. Але, мяркую, што шмат людзей будзе 1 траўня, калі мы будзем праводзіць шэсьце і мітынг, і вось там інтэлектуальная эліта быць мусіць”.
(Карэспандэнт: ) “Ці будуць лёзунгі, зьвязаныя з падзеямі ў Беларусі?”
(Дылендорф: ) “Думаю, што да таго часу пытаньне з затрыманымі ўсё ж вырашыцца. А калі не — то, натуральна, будуць”.