Падрыхтавала Іна Студзінская Агляд незалежнага друку
"Брестская газета" паведамляе добрую навіну для турыстаў. З 12 траўня ў Беларусі ўводзяцца дакладныя часовыя парамэтры мытнага і памежнага кантролю: кантроль турыстычных аўтобусаў не павінен перавышаць 30 хвілінаў, легкавога транспарту – 15 хвілінаў, грузавога – 40. А правядзеньне мытнага й памежнага кантролю турыстычных групаў будзе ажыцьцяўляцца бяз высадкі пасажыраў і ў першачарговым парадку.
А “Комсомольская правда” в Белоруссии” паведамляе ня вельмі радасную навіну для аўтааматараў: нават за стаянку "запарожца" ў двары давядзецца плаціць. Бясплатных парковак у беларускай сталіцы ня будзе.
Слуцак – горад у некаторым сэнсе ўнікальны. Там знаходзіцца адзіны ў Беларусі помнік маршалу Жукаву. Журналісты "Інфа-кур''ера" знайшлі ў горадзе яшчэ і помнік Сталіну. Стаіць гіпсавы Іёсіф Вісарыёнавіч на тэрыторыі будаўнічага ўпраўленьня. Некалькі гадоў таму на складзе будаўнічага ўпраўленьня выпадкова рабочыя знайшлі бюст, у іншым месцы адкапалі галаву, склеілі і прымацавалі да пастамэнту.
У Слуцку сёлета пройдзе рэспубліканскае сьвята дажынак, у сувязі зь якім помнік Леніну перанесьлі ў іншае месца. А цяпер будуць пашыраць вуліцу 14-ці партызанаў, дзе знаходзяцца старыя могілкі. Згодна з плянам рэканструкцыі, трэба перанесьці ў іншае месца 31 магілу, некаторым пахаваньням ўсяго толькі 27 гадоў, паведамляе "Інфа-кур''ер".
"Белорусская деловая газета" праводзіць расьсьледаваньне па факце буйнога махлярства, зьвязанага з пастаўкамі Міністэрству аховы здароўя нізкадозавых рэнтгенаўскіх апаратаў "Пульмаскан", "Уніскан" і "Пульмаэкспрэс". У якасьці падазраваных фігуруюць службовыя асобы сумнавядомага унітарнага прадпрыемства "Белая Русь" Упраўленьня справамі прэзыдэнта. У справе замешаны вельмі ўплывовыя асобы.
"Крымінал цягнецца да прыгажосьці" – так называецца артыкул у "БДГ", прысьвечаны мастацкай гімнастыцы. На прайшоўшым ў мінулыя выходныя Гран-пры "BelSwissBank" украінская дэлегацыя абвінаваціла расейцаў у тым, што яны "купілі" бальшыню перамог ў асобных відах шматбор''я. З-за мноства скандалаў чыноўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэту пагражаюць выключыць мастацкую гімнастыку з праграмы Алімпійскіх гульняў.
"Наша Ніва" публікую эсэ Сяргея Дубаўца "Жыцьцё ў праўдзе". "Наша сьпеўная рэвалюцыя адбудзецца не тады, калі прыйдуць гранты або дастане рэжым правіцеля. Грантаў ніколі ня будзе дастаткова, а рэжым мы вытрымаем любы... Наша рэвалюцыя пачнецца тады, калі нам самім абрыдне наша штодзённая і паўсюдная хлусьня", перакананы аўтар. Вось яшчэ некалькі загалоўкаў "Нашай Нівы": "Тры чалавекі здольныя перамагчы Лукашэнку", "Беларусь на продаж" – пра інтэрнэт-гандаль беларускім таварам, "Апошнія прызнаньні Барыса Рагулі". "Наша Ніва" друкуе таксама летні расклад электрычак.