Групоўка заяўляе, што забіла 6 суданцаў

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне выступіў з аптымістычнай ацэнкай сытуацыі ў Іраку. Ён падкрэсьліў той факт, што ўчора ірацкі парлямэнт ухваліў новы ўрад. Тым часам ірацкая групоўка, якую лічаць зьвязанай з Аль-Кайдай, заявіла, што забіла шасьцёх суданскіх кіроўцаў, якія працавалі на ярданскую кампанію ў Іраку.