Ніжняя палата парлямэнту Гішпаніі ратыфікавала Канстытуцыю Эўразьвязу

МАДРЫД. Ніжняя палата парлямэнту Гішпаніі ратыфікавала Канстытуцыю Эўрапейскага Зьвязу. Цяпер дакумэнт перададзены ў верхнюю палату. У лютым на рэфэрэндуме праект канстытуцыі падтрымала пераважная бальшыня гішпанцаў. Наступная на чарзе – Францыя, дзе рэфэрэндум прызначаны на 29 траўня. Паводле апытаньняў, французы могуць не падтрымаць дакумэнту. Дзеля таго, каб Эўрапейская канстытуцыя стала правамоцнай яе павінны ўхваліць усе 25 дзяржаваў Эўразьвязу.