Вячаслаў Ракіцкі, Прага Удзельнічае філёзаф Валянцін Акудовіч
(Вячаслаў Ракіцкі:) “Перадусім згадаю знакамітае выслоўе Раляна Барта: “Мова – не рэакцыянэр і не прагрэсіст, мова – гэта звычайны фашыст, бо сутнасьць фашызму ня ў тым, каб забараняць, а ў тым, каб змушаць гаварыць”. Гэтае вызначэньне паказвае на адну з фунцыяў мовы як інструмэнту ўлады. І ці ня ў зьвязку з выкананьнем гэтай функцыі можна казаць пра паўнавартаснасьць статусу мовы як дзяржаўнай?”
(Валянцін Акудовіч:) “Нам толькі здаецца, што мы гаворым мовай. Насамрэч, гэта мова гаворыць намі, і праз нас. Прынамсі так лічыў Ралян Барт. Але мы тут пакінем па-за гаворкай філязофскія аспэкты гэтай праблемы. Зьвернемся бліжэй да жыцьця і на вашае запытаньне адкажам коратка і катэгарычна: кожная дзяржаўная мова – гэта перадусім мова прымусу… Калі заўгодна, ніхто з нас не размаўляе ні па-беларуску, ні па-француску, ні па-расейску, усе мы гаворым адной мовай – мовай ня той дык іншай ўлады.”
(Ракіцкі:) “У 90-я гады ўжо мінулага стагодзьдзя мы, здавалася, б урэшце засвоілі, што дзяржаўнай моваю Вялікага Княства Літоўскага была старабеларуская мова. І гэта дазволіла лічыць ВКЛ старадаўняй беларускай дзяржавай. Але нярэдка ўсё ж можна пачуць ад замежных дасьледчыкаў, што, маўляў, гэта была не старабеларуская, а канцылярская славянская мова. Такія публікацыі сустракаюцца і ў беларускіх, нават незалежных, выданьнях. Калі адсланіцца ад патрыятычных пачуцьцяў, падпарадкавацца навуковаму пагляду, дык дзе тут супярэчнасьць, дзе ісьціна?”
(Акудовіч:) “Сытуацыя насамрэч болей пакручастая, чым нам хацелася б яе бачыць. Ужо хаця б таму, што ў пару Вялікага Княства Літоўскага ніхто тую мову беларускай не называў, ды і сам этнонім “беларусы” запануе на гэтых прасторах адно праз некалькі стагодзьдзяў пасьля зьнікненьня Княства. Ёсьць шэраг іншых, ня меней важкіх аргумэнтаў на карысьць супраціўнікаў назвы той мовы, як “старабеларускай”. І нашыя навукоўцы мусяць улічваць гэтыя аргумэнты. Але па-за колам навукоўцаў мы на іх не павінныя нават зьвяртаць увагі. Бо з такім жа посьпехам не складана паставіць пад сумнеў назву кожнай мовы, якая мае прыметнік “старажытная”. Чамусьці расейцам, чэхам, палякам, баўгарам і да таго падобным можна атаесамляць тыя славянскія гаворкі, на якіх размаўлялі іхныя даўнія продкі, са сваім сучасным нацыянальным этнонімам, а беларусам – дык не, ня можна. Дудкі вам усім…!”
(Ракіцкі:) “Вы хочаце сказаць, што кожная спроба замяніць назву дзяржаўнай мовы ВКЛ з “старабеларускай” на “славянскую” – гэта звычайная палітычная канкурэнцыя, якой бы пераканаўчай навуковай аргумэнтацыяй не карысталіся нашыя апанэнты?”
(Акудовіч:) “Гісторыю, як вядома, піша той, хто застаўся ў жывых. Пакуль некалькі стагодзьдзяў мы былі як бы мёртвыя, нашу гісторыю перапісалі на свой рахунак тыя, што заставаліся жывымі. Калі не баяцца словаў, дык усё гэта трэба было б назваць марадэрствам. І цяпер, калі нашчадкі тых, памерлых, патрабуюць сабе спадчыну сваіх продкаў, яны чуюць з усіх бакоў лямант марадэраў… Але давайце пакінем нашу, так бы мовіць, “маёмасную цяжбу” з суседзямі на потым.. Бо сёння я хацеў бы каб мы сканцэнтраваліся на тым, што ні ў каго не выклікае сумневу. А менавіта на тым, што тая мова была мовай княскай канцылярыі, гэта значыць, мовай палітычнай, прававой і рэлігійнай ўлады на ўсёй тэрыторыі ВКЛ.»
(Ракіцкі:) “Тут дарэчы будзе згадаць словы Янкі Запрудніка, які цьвердзіць наступнае: паколькі старабеларуская мова “выкарыстоўвалася ў княскай канцылярыі ад самага яе заснаваньня ў Х1У ст., беларускую мову трэба лічыць адной з найдаўнейшых дзяржаўных моваў у Эўропе. Напрыклад, кастыльскую мову было загадана ўжываць у гішпанскіх урадавых дакумэнтах у Х111 стагодзьдзі, ангельская набыла афіцыйнае прызнаньне ў 1362годзе, а парыжскі дыялект францускай дамогся такога статусу ў 1400годзе.”
(Акудовіч:) “Да словаў Янкі Запрудніка дадамо толькі, што старабеларуская мова ня проста выкарыстаўвалася ў княскай канцылярыі, яна апынулася прыдатнай, каб аб’яднаць уладай у адзінае цэлае вялізную краіну ад Балтыйскага да Чорнага мора.”
(Ракіцкі:) “А значыць, мова стала інструмэнтам улады?”
(Акудовіч:) “Так, і магутным інструмэнтам. Вяртаючыся да слоў Раляна Барта, якія вы працытавалі на пачатку нашай размовы, адзначу, што ў гэтым сэнсе, старабеларуская мова нічым ня розьнілася ад іншых панаваных моваў. Перадусім, яна існавала як надзвычай эфэктыўны інструмэнт зьняволеньня і панаваньня.”
(Ракіцкі:) “Дык як жа беларусам-патрыётам пасьля такой характарыстыкі мовы ставіцца да знакамітага выказваньня Францішка Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі”, як і да бясконцага шэрагу падобных выказваньняў, якіх даволі можна сустрэць ці ня ў кожнага беларускага паэта?”
(Акудовіч:) “Мяркую, што да ўсіх гэтых рамантычна-узьнёслых словаў ставіцца мы павінны па-ранейшаму: з паразуменьнем і спагадай. Але разам з тым ужо даўно насьпеў час для ўсьведамленьня, што ў мовы ёсьць і іншы – цёмны бок. Што мова створаная ня толькі дзеля таго, каб слухаць іншага, але каб і слухацца мацнейшага за цябе. Менавіта пра гэта, толькі ўжо адносна пісьмовай мовы, кажа Клёд Леві-Строс у кнізе “Сумныя тропікі”:
“Трэба прызнаць, што першасная функцыя пісьмовай камунікацыі – гэта паскарэньне працэсу зьняволеньня людзей. Бескарысьлівае ўжываньне пісьма дзеля інтэлектуальнага і эстэтычнага задавальненьня ёсьць ускосным вынікам, але і ён найчасьцей ператвараецца ў сродак узмацненьня, апраўданьня ці прыхаваньня таго ж прыгнёту”.
“У прыклад да сваёй гіпотэзы Леві-Строс згадвае вялікія дапісьмовыя імпэрыі Афрыкі і Паўдзённай Амэрыкі, якія нейкі час валадарылі над мільёнамі людзей, але ня маючы пісьма, хутка рассыпаліся і зьнікалі. Зьвяртаючыся бліжэй да сучаснасьці, філёзаф піша: ў Х1Х стагодзьдзі “барацьба з непісьменнасьцю супадае з узмацненьнем кантролю над грамадзянамі з боку ўлады. Калі ўсе будуць умець чытаць, улада зможа ўпэўнена казаць: няма каму адгаворвацца няведаньнем закону”. З нагоды гэтага выказваньня беларускі культуроляг Юрась Барысевіч неяк слушна заўважыў, што барацьба бальшавікоў з непісьменнасьцю мела на мэце тое самае – татальна ахапіць усё насельніцтва СССР сваім панаваньнем.”
(Ракіцкі:) “Атрымліваецца, што гэта даўняя аблуда, якая трымаецца і дасюль, быццам над “цёмным” народам уладарыць лягчэй, чым над “адукаваным”. Магчыма, “цёмны” народ лягчэй паняволіць і трымаць у каляніяльным стане, але вялікае й трывалае панаваньне гэткім чынам наўрад ці здабудзеш. Ці ня так?”
(Акудовіч:) “Хрысьціянская царква шматкроць павялічыла прастору сваёй улады, калі даўмелася перакладаць “Біблію” і “Старое Дабравесьце” на нацыянальныя мовы. Злучаныя Штаты Амэрыкі наўрад ці дасягнулі б сёньня такой усясьветнай моцы, каб Брытанская імпэрыя (над якой, як вядома, ніколі не заходзіла сонца) у сваю пару не пашырыла ангельскую мову амаль на ўсю зямную кулю. Калі Брытанская імпэрыя змарнела і заняпала, амэрыканцам заставалася толькі напампаваць гэтую ўсясьветную прастору ангельскай мовы ўласнай энэргіяй .”
(Ракіцкі:) “Спадар Валянцін, але мы, здаецца, ўжо далёка адышлі ад Вялікага Княства Літоўскага і старабеларускай мовы. Раней вы казалі, што ў сэнсе найбольш эфэктыўнага інструмэнту заваёвы ўлады, старабеларуская мова нічым ня розьнілася ад іншых. Гэта знаходзіла адлюстраваньне на заканадаўчым узроўні?”
(Акудовіч:) “Натуральна, пагартаем Статут Вялікага Княства Літоўскага. Сёньня мы бясконца згадваем Статут, як сведчаньне высокай прававой культуры старажытнай Беларусі, не забываючыся пры гэтым адзначыць лібэралізам і гуманнасьць яе законаў. Да таго ж мы не абмінаем згадкай выразнасьць і распрацаванасьць той беларускай мовы, якой гэты Статут быў напісаны і з гонарам цытуем словы Льва Сапегі, што “законы нашы выдадзены не на нейкай чужыннай мове, а на сваёй роднай”. І ўсё гэта праўда. Але яшчэ большая праўда ў тым, што Статут ствараўся ня дзеля дэманстрацыі нашай высокай прававой культуры і багатай мовы і, тым болей, ня дзеля таго, каб некалі потым ім ганарыліся нашчадкі. У Статуту была канкрэтная і цалкам прагматычная задача. Праз рэфому прававога поля і сыстэматызацыю законаў больш жорстка зафіксаваць пісанай мовай уладу панаванай эліты над гэтай вялізнай, але аморфнай тэрыторыяй. Пасьля выданьня Статуту, як сказаў бы Леві-Строс, “улада магла ўпэўнена казаць: цяпер няма каму адгаворвацца няведаньнем закону”. Статут шматкроць павялічыў колькасьць і якасьць улады князя і панаванай эліты.»
(Ракіцкі:) “Але ён не павялічыў уладу настолькі, каб яе хапіла зьберагчы Вялікае Княства Літоўскае ад заняпаду.”
(Акудовіч:) “Пра гэта трохі пазьней…”
(Ракіцкі:) “Добра… Статут ВКЛ у пісанай форме юрыдычна замацоўваў моц сьвецкай улады? А ў духоўнай сфэры, што стаяла на варце ўлады?”
(Акудовіч:) “Яшчэ адзін вялікі помнік старабеларускай мовы – “Біблія” Францішка Скарыны. Па-сутнасці ў духоўнай сфэры яна выконвала тую ж ролю, што і “Статут” Льва Сапегі. Беларуская “Біблія” дапамагла канчаткова разграміць паганства на нашых землях і тым самым сканцэнтраваць усю духоўную ўладу ў руках Царквы. Між іншым, заўважым, што адной з асноўных прычынаў татальнай паразы паганства была адсутнасьць у паганства такой магутнай зброі ў барацьбе за духоўную ўладу, як паўнавартасная пісьмовая культура.”
(Ракіцкі:) “А цяпер я хацеў бы вярнуцца да сваёй папярэдняй рэплікі. Старабеларуская мова, хоць і выявіла сябе як мова ўлады, не змагла зьберагчы Вялікае Княства, і яно назаўжды зьнікне з геапалітычнай мапы Эўропы. Разам зь ім назаўжды зьнікне і старабеларуская мова. Чаму так здарылася?”
(Акудовіч:) “Мы сёньня ўвесь час гаворым, што старабеларуская мова найперш і перадусім была мовай улады. У гэтым крылася яе моц, але, як выявілася потым, і яе слабасьць. Пасьля ўлучэньня Княства ў Рэч Паспалітую, цэнтры ўлады перасунуліся ў Польшчу, і мовай улады сталася польская. З гэтага старабеларуская засталася без сваёй асноўнай функцыі і змарнела яшчэ да таго, як тэрыторыі Вялікага Княства апынуліся ў складзе Расеі.”
(Ракіцкі:) “У рэчышчы тэмы нашай сёньняшняй гутаркі – мова і ўлада – што б вы маглі сказаць пра сучасную беларускую мову?”
(Акудовіч:) “Яна высьпела ва ўлоньні беларускай вёскі, пазбаўленай каналаў хоць якой улады. І доўгі час ёю карысталіся адно тая ж самая вёска і плябейскія ўскрайкі гарадоў ды мястэчкаў. Першае злучэньне (вельмі кароткае па часе) сучаснай беларускай мовы і ўлады адбылося ў 1918 годзе, калі была створаная БНР. Затым гэтае задзіночаньне мовы і ўлады паспрабавалі аднавіць бальшавікі ў БССР (вядомая “беларусізацыя” 20-х гадоў), толькі неўзабаве яны пад корань вынішчылі ўсіх, хто выявіўся сьвядомым адэптам роднай мовы… Але сытуацыя з сучаснай беларускай мовай патрабуе цалкам асобнай гаворкі. Я толькі адно скажу, што мовай улады сёньня ў Беларусі зьяўляецца расейская, а беларуская – сталася мовай свабоды.”