Вячаслаў Ракіцкі, Прага Палёт адбыўся ўжо праз чатыры месяцы пасьля таго, як гіганцкі самалёт упершыню паказалі публіцы. Выпрабавальны палёт – гэта кульмінацыя ўсёй праграмы А380. Любая сур’ёзная праблема магла паставіць пад пагрозу пляны эўрапейскай кампаніі ў дамінаваньні на міжнародным авіярынку.
Тысячы людзей, якія зьехаліся на гэтую падзею ў францускую Тулузу, радасна віталі момант, калі гіганцкая машына плаўна адарвалася ад узьлётна-пасадачнай паласы і пачала велічна набіраць вышыню.
З рухавікамі новага пакаленьня кампаніі Ролс-Ройс, якія працуюць на дзіва ціха, самалёт узьняўся ў неба і ўзяў курс на Атлянтыку. Прадстаўнік кіраўніцтва “Аэробусу” Дэвід Велупілай заявіў нашаму радыё, што гэты палёт зьяўляецца ключавым момантам у рэалізацыі праекту, кошт якога 18 мільярдаў даляраў.
(Велупілай:) “Гэта – першы, гістарычны палёт, які распачынае болей як год выпрабавальных палётаў.”
Посьпех першага выпрабаваньня дадае псыхалягічнай упэўненасьці і кіраўніцтву праекту, і яго патэнцыйным кліентам. Ужо цяпер Аэробус мае замовы на пастаўку 154 такіх самалётаў у 15 авіякампаніяў. Такую сытуацыю Велупілай характарызуе як “надзвычай добрую”. А380 каштуе 280 мільёнаў даляраў за адзін самалёт. Паводле прагнозаў кампаніі, трэба прадаць 260 адзінак, перш, чым праект пачне даваць прыбытак.
Двухпавярховы супэрляйнэр разьлічаны на рэкордныя 555 пасажыраў у першай, бізнэс і эканамічнай клясах. У версіі толькі эканамічнай клясы можа быць каля 850 месцаў. Ужо ёсьць замовы і на шыкоўна абсталяваныя самалёты з гімнастычнымі залямі, казіно, салёнамі прыгажосьці і індывідуальнымі двухспальнымі ложкамі.
А380 часта называюць пераемнікам Боінга-747 – амэрыканскага гіганцкага ляйнэра, які ўжо каля 40 гадоў дамінуе на міжкантынентальных трасах. Аднак, А380 значна большы паводле памераў і колькасьці пасажыраў. Эўрапейская кампанія лічыць, што іх самалёт будзе болей запатрабаваным, бо сёньня расьце патрэба ў танных квітках паміж буйнымі гарадамі сьвету. А амэрыканская карпарацыя Боінг прыйшла да высновы, што ў будучыні пасажыры будуць аддаваць перавагу больш мабільным ляйнэрам, прыстасаваным да рэгіянальных лётнішчаў, а не гігантам, дзеля якіх трэба перабудоўваць самыя лётнішчы. Боінг робіць стаўку на сваю новую 787-ю мадэль, якая зможа браць на борт 257 пасажыраў. Гэты самалёт зьявіцца на рынку ў 2007 годзе.
Спрэчкі паміж амэрыканскай і эўрапейскай кампаніямі пакуль абмяжоўваюцца прагнозамі. Аднак, урады ЗША і краінаў Эўразьвязу абменьваюцца абвінавачваньнямі ў парушэньні міжнародных гандлёвых законаў, якія абмяжоўваюць бюджэтныя інвэстыцыі ў камэрцыйныя праекты.