Марыя Ўсьціновіч, Магілёў, Сяргей Астраўцоў, Горадня. 26 красавіка ў Магілёве пры спробе правядзеньня пікету да ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы, які ня быў санкцыянаваны ўладамі, было затрымана каля 30 чалавек
Паводле слоў лідэра абласной арганізацыі партыі БНФ Рыгора Кастусёва, на плошчы перад Магілёўскім гарвыканкамам, дзе меркавалася правесьці пікет, знаходзілася больш за сотню міліцыянтаў і апэратыўнікаў, у асноўным у цывільным адзеньні, а па пэрымэтру тэрыторыі стаялі міліцэйскія аўтобусы. Асабіста спадару Кастусёву ўдалося прастаяць у пікеце менш за хвіліну, і ён разам з іншымі быў затрыманы людзьмі ў цывільным, пасаджаны ў аўтобус і адвезены ў пастарунак.
Дэмакратаў пратрымалі ў міліцыі некалькі гадзінаў, і позна ўвечары ўсе былі вольныя. Ніякія пратаколы не складаліся. Урэшце ўсім апазыцыянэрам патлумачылі, што іх затрымалі для ўстанаўленьня асобы.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- Затрыманых учора пяцёх юнакоў гарадзенскія міліцыянты адпусьцілі, не складаючы пратаколу
Моладзь пачала раздаваць у цэнтры Горадні асьветныя ўлёткі з інфармацыяй пра радыяцыю, а таксама—цукеркі. Іх амаль адразу затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС, які знаходзіцца на суседняй вуліцы. У пастарунку зь іх узялі пісьмовыя тлумачэньні і, пратрымаўшы адных паўтары гадзіны, іншых—каля дзьвюх, адпусьцілі па чарзе ў час з 20 да 21 гадзіны.