RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 25 красавіка 2005 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.
(Спадарыня: ) “Сёньня школьнікі 11-12 год адной зь менскіх школаў паведамілі, што іх прымушаюць 23 красавіка ісьці на суботнік. Яны вельмі ня хочуць, яны кажуць, што няма дармавой працы, а іх прымушаюць дарам працаваць. А калі хто ня пойдзе на суботнік, то за сэмэстар, за чвэрць і за год паставяць нездавальняючую адзнаку. Вось такія справы ў нас на Беларусі”.
(Маісенка Генадзь: ) “Што мажліва сказаць на тое, што ў Вільні казала Кандаліза Райс – толькі адно. Яна ня толькі казала і ўсталёўвала праўду, але і канстатавала, што час Ваўкавуса і дыктатуры прысьпеў да зьнішчэньня ўшчэнт. А нашае апазыцыі трэба ня быць у раздраі, а паціхеньку аб’яднацца і пачаць шчыры наступ на рэжым. Ды і ад сябе дадам трохі іншае. Прысьпеў час зразумець якісь каму з вышэйшых спраўнікаў апазыцыі, якія так не любілі Амэрыку, што акрамя гэтай Амэрыкі па-сапраўднаму ў нас няма той моцы ў сусьвеце, якая дапамагала б ад усяго сэрца.
І, па-другое, аднаму разумніку, у якога дзьве адукацыі, я параіў бы ня ганьбіць жанчыну, якая пра Беларусь ведае больш яго, тым болей яна доктарка і калісьці прафэсар. Таму лепей папрасіць прабачэньня і паслухаць уважліва тую, хто зараз гаварыць за краіну, дзе ён панарабіў столькі, што і кут наўрад ці знойдзецца ў сусьвеце, дзе ён бы змог пастаяць”.
(Спадарыня: ) “Калі б Кандаліза Райс была разумнай жанчынай і хаця б трохі разьбіралася ў кіраваньні краінаю, то яна б спачатку наведала нашую Беларусь, асабіста пагутарыла з галоўнымі кіраўнікамі дзяржавы, зь людзьмі, якія даверылі свой лёс Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу, а потым бы паспрабавала даваць загады, як каму кіраваць і як каму жыць. Але, на жаль, Кандаліза Райс кіруецца чуткамі тых, хто лайдачыць і рвецца да ўлады”.
(Лявон Цімохін: ) “Паважаная рэдакцыя! Сёньня вашая карэспандэнтка Іна Студзінская высьвятляла сучасныя адносіны да вядомага Леніна. Вы яшчэ раз праслухайце гэты рэпартаж, гэтую звычайную камуністычную агітку. Калі ўжо высьвятляць адносіны, то трэба было пагаварыць з нашчадкамі рэпрасаваных, трэба было пагаварыць з прадстаўнікамі мартыролягаў у Беларусі, трэба было пагаварыць са сьвятарамі ці вернікамі, пратэстантамі. А наогул, я лічу, што пра такога д’ябальскага чалавека ці пра д’ябальскае праяўленьне ў чалавечым жыцьці трэба каб рабілі рэпартажы высокапрафэсійныя журналісты, аналітычныя, ну, хаця б на ўзроўні Сяргея Дубаўца ці Міхася Скоблы”.
(Спадар: ) “Хачу выказаць сваё меркаваньне. Расея – гэта ізгой сусьветны. І яна зьбірае ў сябе такіх самых нягоднікаў і ізгояў”.
(Спадар: ) “Паважанае Радыё Свабода! Я другі раз зьвяртаюся да вас наконт таго самага пытаньня. Прашу вас ня браць інтэрвію ў Натальлі Машэравай. У яе вы бераце інтэрвію як у дэпутата-апазыцыянэра і тым самым як быццам бы кажучы ўсім радыёслухачам і ня толькі ім, што ў парлямэнце ёсьць апазыцыя. Такім чынам, легітымізуеце парлямэнт. Няма там апазыцыі! І гэта пацьвердзіла сама Машэрава, якая заявіла, што Кандаліза Райс занадта "прамалінейная". Каб крытыкаваць такога палітыка як Райс трэба быць хаця б на галаву вышэй за яе. Як кажуць у гэтым выпадку, камэнтары лішнія. Калі ж вам і патрэбныя розныя меркаваньні, то бярыце інтэрвію ў Чаргінца, там хаця б усё зразумела. І такім чынам ня будзеце ўводзіць людзей у зман”.
(Спадарыня: ) “Паважаная Свабода! Немагчыма замоўчваць, што робіцца на Беларусі. Таму вельмі ўзрушаная і радая прыезду дзяржаўнага сакратара Кандалізы Райс, якая разумна адгукнулася пра рэжым Лукашэнкі, як апошняй дыктатуры ў цэнтры Эўропы. Нарэшце Амэрыка сур’ёзна ўзялася за гэтага “чэснага барацьбіта з карупцыяй”, савецкага ідэоляга, які давёў адукаваных людзей Беларусі да галечы, які разваліў эканоміку, які пасадзіў прыстойных людзей у турмы за праўду, абліў гразьзю суседнія краіны, каляровыя рэвалюцыі. Яго месца ў турме, а не пры ўладзе! Сорамна нам за такога кіраўніка, як быццам у нас няма больш дастойных. Як сказаў Станіслаў Шушкевіч, “па расейскіх мерках неадукаваны, так і па эўрапейскіх некультурны”.
(Лявон Цімохін: ) “Дарагія беларусы! Яшчэ зь дзяцінства я, як і многія з вас, чуў многія легенды пра нашага героя-змагара Барыса Рагулю. І вось сёньня такая сумная вестка: ён пайшоў да Бога. Атрымаўся вось такі верш.
На Беларусі золак і марозна. Вясна спазьнілася. На сэрцы так няўтульна. Сягоньня беларусы не хаваюць сьлёзы: Пайшоў да Бога наш герой Рагуля.
Салдат айчыны, мужны і харобры Прад Богам не хавай сардэчнай горачы, Спытайся, нам яшчэ цярпець Рыгорыча? Ды розных прыхадняў ды собскай сволачы?
Прасі герой Бога суда правага, Каб вызвалі народ ад шэрай цемрадзі. Малі, каб збавіў Бог нас ад лукавага, Дух праўды каб паслаў у нашы ветразі!"
(Спадар: ) “Пытаньне наконт суботнікаў. Вяртаньне да савецкай традыцыі, правядзеньне суботніка, лічу дрэнным. Мэта тут адна – звычайная эксплюатацыя дзяржавай сваіх грамадзян. За гэтымі суботнікамі, якія носяць прымусова-добраахвотны характар, стаяць вялізныя грошы. Рэжым дыктатуры – гэта суцэльны прымус пад выглядам “добраахвотнай згоды” грамадзян. Гэта рэжым хлусьні і падману! Куды ідуць гэтыя грошы – невядома. Я мяркую, што на прапаганду “шчасьлівага” жыцьця на Беларусі і яе вайсковай магутнасьці супраць NATO. “Ах, Моська, знать она сильна, коль лает на слона”.
(Спадарыня: ) “Паважаная рэдакцыя! Паважаныя бэнээфаўцы! Вы толькі крытыкуеце. Суботнік для вас таксама вельмі дрэнна. Калі для вас усё будзе добра? Вы толькі крытыкуеце Лукашэнку, незадаволеныя ўсім. Толькі Амэрыка вам падабаецца, якая ўжо навяла парадак у Югаславіі, у Іраку наводзіць, дзе забіваюць людзей. А вы хочаце, каб Амэрыка прыйшла навесьці парадак у Беларусі. Супакойцеся! Прыкра слухаць вашыя перадачы!”
(Лявон Цімохін: ) “Я, як і многія, вельмі не люблю хлусьні. Неяк дырэктар Радыё Свабода сказаў: “Вось, мы ў рэпартаж не ўводзім дзьвюхмоўе. Але сэкунд 15 можна на мове суседняй вялікай дзяржавы”. Зараз Вячаслава Куліка паслухаў рэпартаж зь Ярашуком нейкім, прафсаюзным лідэрам. У таго не хапае інтэлекту гаварыць на роднай беларускай мове (а яшчэ апазыцыянэрам лічыцца!), а ў журналіста не хапае прафэсіяналізму, каб хаця б перакласьці для нас на беларускую мову. Вось і атрымоўваецца з маленькай хлусьні вялікая хлусьня: уводзіцца на Радыё Свабода “явочным порядком” руская мова. Вось і атрымоўваецца тое “двоеязычие”. Яшчэ раз з сумным віншаваньне да вас. І ўсяго вам добрага”.
(Маісенка Генадзь:) “У дадатак да вашай сёньняшняй тэматыкі, да спрэчкі ў адрас Ваўкавуса, прысьпеў вось такі адказ. Шаноўныя! Чыста савецкія людзі! Маё пакаленьне, 40-45 гадоў, якое ў большасьці зараз стаіць ва ўладзе! Калі вы зразумееце, што час жыць па-эўрапейску прысьпеў! Ён ня толькі грукае ў дзьверы, але й ламае кувалдай будучыні нашых нашчадкаў, то тады вас, у лепшым выпадку, чакае лёс сучасных індэйцаў-іракезаў, якія не жадалі ісьці ў сучасную цывілізацыю і зьніклі ці ўсе сьпіліся, або зусім растварыліся ў сучасным насельніцтве ЗША. А лёс індэйцаў наваха, якія сумелі зьберагчы культуру, мову, але ж сумелі ўвайсьці ў сучасны сусьвет, стварыўшы такі ўзровень адукацыі, што вучыцца ў іхным унівэрсытэце ня менш значна, чым у Кэмбрыджы, да вас і вашых нашчадкаў будзе заўжды мараю. У ХХІ стагодзьдзі хто не ідзе па сьлядах цывілізаванага сусьвету павінен папросту зьнікнуць. Такі час, другога не дадзена. Так што прыйшоў час падумаць і зрабіць сапраўдны выбар, спадары індэйцы Эўропы, бо калі вы яго ня зробіце, асабліва маё пакаленьне, мы самі пастанем індэйцамі-іракэзамі”.
(Віктар Бутто: ) "Паважаная спадарыня Вольга Караткевіч! Мяне вельмі турбуе, што на Беларускай службе Радыё Свабода адсутнічаюць перадачы для рускамоўных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія на Беларусі прадстаўляюць большасьць нацыі, і па аб’яднаньню нацыі, якую разрываюць на часткі рознага роду ідыёты, каб існаваў крымінальны рэжым, які зьявіўся пасьля развалу Савецкага Саюзу, які існаваў у час сталінскіх рэпрэсіяў і іншыя часы, калі была Беларусь, а не Рэспубліка Беларусь”.
(Спадарыня: ) “Добры вечар, Радыё Свабода! Дзякуй вам за прыемны падарунак, які атрымала сёньня ад перадачы зь Віктарам Шалкевічам. Зь вялікай цікаўленасьцю праслухала яго стаўленьне да беларускіх песень. Вельмі кранулі за сэрца словы гэтых песень. Сапраўднае жыцьцё беларусаў прагучала ў іх. Але ж пытаньні і пытаньні. Чаму не гучаць гэтыя песьні на тэлебачаньні? Чаму няма іх на родным радыё? Няўжо перадачы Грыбалёвай лепшыя, чым мэлядычны пад гук гітары голас Шалкевіча? Я не спадзяюся атрымаць адказ на гэтае пытаньне, гэта не ад вас залежыць. Але няхай, хоць на вашым радыё гучаць беларускія песьні, вершы нашай роднае мовы”.
(Спадарыня: ) “Сёньня слухала пісьмо Фядуты і адказ на гэтае пісьмо Валянціна Жданко. І такое склалася ўражаньне, што на ўсе выпады супраць Зянона Пазьняка скажу словамі вялікага вучонага Альбэрта Эйнштэйна: “Ёсьць дзьве бясконцасьці: сусьвет і людзкое глупства”.
(Зіноўеў: ) “Мяркую, што нянавісьць да Кандалізы Райс выкліканая тым, што Беларусь будзе ў цэнтры ўвагі ўсей эўрапейскай палітыкі ЗША. А гэта зусім недарэчы для агентуры ФСБ, Гайдукевіча, напрыклад, які ўчора ўпэўніваў, што танны расейскі газ важней інтэграцыі ў Эўропе, а не таму, што дзяржаўны дэпартамэнт можа павялічыць фінансаваньне дасьледаваньняў на беларускую тэматыку. А гэта небясьпечна для ўсяго рэжыму. Многія ж непрывабныя факты могуць стаць вядомымі беларускаму народу, і хто ведае, як паставяцца да гэтага МУС і КДБ, Пуціна жа ўмяшацца ў супрацьстаяньне ўладзе народу на Беларусі не рашыцца. Таму ў парлямэнцкім сходзе так званага саюза з Расеяй і Беларусьсю стаіць такая азлобленасьць, ва ўсёй лубянскай раці, ад Гайдукевіча да Бабурына”.
(Банкевіч: ) “Шаноўная рэдакцыя Свабоды! Выказваю сваё меркаваньне. Вельмі сумна, што заўтра спаўняюцца ўгодкі чарнобыльскай катастрофы 1986 году. Але гэта шырока не асьвятляецца на радыё, хаця ад гэтага пацярпелі мільёны беларусаў. Забаронены мітынгі, няма выказваньня заяўшчыкаў, грамадзкасьці. Ці вы лічыце, што рэпартажы Любові Лунёвай з талакі ў Курапатах і перададзенае выказваньне Мілінкевіча пра пабудову ядзернай электрастанцыі – гэта дастаткова?
Можа яшчэ чаго і не пачуў, даруйце. Але сачу за вашымі перадачамі амаль рэгулярна. Угодкі Чарнобыля павінны асьвятляцца вельмі шырока. Грамадзкасьць павінна ведаць нашую беларускую катастрофу!”