Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 22 красавіка
“Звязда”, 1945 год. Камандзір партызанскага атраду імя Леніна:
“З вінтоўкай і салдацкім клункам за плячыма пайшоў я ў лес. Многа дзён жыў у лесе адзін. Зямлю, радзіму маю таптаў чужынец. Ён лютаваў і здзекваўся над народам. Боль накіпаў у сэрцы, прагай помсты поўнілася душа мая. Але я быў адзін. Са мною быў толькі гэты Леніна партрэт… Былі хвіліны, калі я ўпадаў у роспач. Тады я вымаў з палявой сумкі Леніна партрэт і доўга глядзеў у яго прамяністыя вочы… І заўсёды пасля гэтага ва мне нараджаліся новыя сілы, паяўлялася новая прага да жыцця, да барацьбы”.
“Беларус”, 1975 год. Дзівасіл піша:
“Усё тое, што сказаў Васіль Быкаў пра літаратуру аб вайне, з поўным правам можна ўважаць за аўтахарактарыстыку ягонай собскай творчасьці. Ён гаварыў з тых самых ідэйных пазыцыяў, што заняў у сваіх ваенных і партызанскіх аповесьцях, перш-наперш і галоўна ў гэткіх аповесьцях, як “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня” й “Круглянскі мост”, якія ня гэтак даўно былі войстра асуджаныя і тагачасным сакратаром ЦК КПБ Станіславам Пілатовічам, і маскоўскай “Правдай”, і партыйнай і вайсковай крытыкай у Маскве й Менску”.
“ЛіМ”, 1985 год:
“Дзяржкамвыд БССР, праўленне Саюза пісьменнікаў БССР і праўленне Саюза журналістаў БССР, разгледзеўшы вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшую кнігу контрпрапагандысцкай тэматыкі за 1984 год, зацвердзілі рашэнне журы. Першая прэмія прысуджана С.Паўлаву за кнігу “Імперская паранойя” (“Мастацкая літаратура”). Другія прэміі — Э.Скобелеву за раман “Катастрофа” (“Мастацкая літаратура”); В.Нячай за кнігу “Бляск і жабрацтва “масавай культуры” (“Навука і тэхніка”). Трэція прэміі прысуджаны Я.Шэўчыку за кнігу “Антыкамунізм у эфіры”, а таксама І.Прудніку за кнігу “Сіянісцкае лобі ў ЗША”… С.Паўлаў і Э.Скобелеў перавялі прэміі ў Фонд міру”.