Вярхоўны Суд Ізраілю адхіліў пазоў праціўнікаў вываду паселішчаў

ЕРУСАЛІМ Вярхоўны Суд Ізраілю сёньня адхіліў пазоў праціўнікаў вываду гэбрайскіх паселішчаў з Паласы Газы. Апанэнты вываду накіравалі некалькі пазоваў з патрабаваньнямі заблякаваць закон, ухвалены парлямэнтам у лютым. Паводле закону, паселішчы павінны быць эвакуяваныя ўжо летам, а 8,5 тысячаў пасяленцаў атрымаюць грашовыя кампэнсацыі. Тым часам сёньня Вашынгтон зноў папярэдзіў Ізраіль супраць пашырэньня паселішчаў на палестынскіх тэрыторыяў