Арышт пляменьніка экс-віцэ-прэзыдэнта Іраку

БАГДАД. У раёне ірацкай сталіцы на дарозе да міжнароднага аэрапорту выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Загінулі трое чалавек. Сярод ахвяраў – амэрыканка, якая працавала ў гуманітарнай арганізацыі. У горадзе Рамадзі пры абстрэлы амэрыканскай вайсковай базы загінулі трое вайскоўцаў. 7 чалавек параненыя. У Багдадзе абвешчана пра арышт пляменьніка былога віцэ-прэзыдэнта Іраку Ізата ад-Дуры . Яго абвінавачваюць у тэрарыстычнай дзейнасьці. За інфармацыю пра самога ад-Дуры ўлады абяцаюць 10 мільёнаў даляраў. Лічыцца, што менавіта ён каардынуе і фінансуе дзеяньні паўстанцаў. У цэнтры Іраку сілы бясьпекі пры падтрымцы войскаў кааліцыі вызвалілі сёньня 15 шыіцкіх сем’яў, якіх трымалі суніцкія баевікі. Пацярпелых няма. Суніты трымалі закладнікаў, патрабуючы ад шыітаў пакінуць гэты раён.