КІТА. Прэзыдэнт Эквадора Лусіа Гуціерас распусьціў Вярхоўны суд і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. Выступаючы па тэлебачаньні, Гуціерас заявіў, што скарыстаўся правам, якое яму дае Канстытуцыя Эквадору. Кіраўнік дзяржавы адказаў такім чынам на масавыя дэманстрацыі з патрабаваньнем ягонай адстаўкі, якія працягваюцца ўжо тры дні. Прэзыдэнт прызначыў новы склад Вярхоўнага суду некалькі месяцаў таму пасьля няўдалай спробы парлямэнта аб’явіць яму імпічмэнт.