Цімашэнка камэнтуе адмену свайго візыту ў Маскву

КІЕЎ. «Я хацела б, каб Расея ўспрымала Украіну як роўнага партнэра, а не малодшага брата» -- заявіла сёньня ў інтэрвію ВВС прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка. Цімашэнка падкрэсьліла, што настаў час для роўных адносінаў паміж дзяржавамі і паміж палітыкамі Украіны і Расеі. Цімашэнка адмяніла свой заплянаваны візыт у Маскву пасьля таго, як Генэральная пракуратура Расеі адмовілася скасаваць вылучаныя супраць яе крымінальныя абвінавачваньні. “Мне хочацца верыць, што гэта проста глупства асобнага чыноўніка, а не палітыка Расеі”, -- сказала прэм’ер-міністр Украіны.