Браніслава Станкевіч, Віцебск Бугальтарка Віцебскага райвыканкаму будзе пакараная за фінансавыя парушэньні падчас апошніх выбараў у мясцовыя саветы. Ёй не ўдалося аспрэчыць судовага выраку, паводле якога яна прызнана вінаватай у падробцы дакумэнтаў і прысваеньні грашовых сродкаў, выдаткаваных на правядзеньне выбарчай кампаніі ў 2003 годзе.
За падробку ведамасьцяў на заробак і прысваеньне амаль 3,5 мільёнаў рублёў, выдаткаваных на правядзеньне мясцовых выбараў, былая галоўная бугальтарка фінансавага аддзелу Віцебскага райвыканкаму Валянціна Маларасіянцава мусіць адпрацаваць паўтара году з утрыманьнем на карысьць дзяржавы 15% ейнага заробку. Судовая калегія Віцебскага абласнога суду, якая прайшла сёньня, пакінула гэты прысуд бязь зьменаў. Ён быў вынесены ў Віцебскім раённым судзе 15 сакавіка гэтага году.
На Віцебшчыне гэта была першая крымінальная справа, заведзеная за прысваеньне сродкаў, выдаткаваных на выбарчую кампанію. Хаця сама Валянціна Маларасіянцава сьцьвярджае, што зь фінансавымі парушэньнямі падчас выбараў з боку іншых бугальтараў яна сустракалася неаднаразова, бо за трыццаць гадоў свайго працоўнага стажу яна займалася фінансаваньнем васьмі выбарчых кампаніяў.
(Маларасіянцава: ) “Крані любога, і будзе тое самае! Так, некалькі прэміяў я ня выдала, але мне трэба было “прыкрыць” банкет выбарчай камісіі. Я нават уласныя 40 тысяч даплаціла. А трапілася я з-за сваёй начальніцы. У мяне зь ёй былі даўнія непрыязныя стасункі, і мяне падставілі па поўнай праграме!” (плача)
Спадарыня Маларасіянцава лічыць, што з дапамогай рэвізіі, якую наладзілі ў райвыканкаме напярэдадні сканчэньня ейнага працоўнага кантракту, непасрэдная начальніца зьвяла зь ёй асабістыя рахункі. Пагадзіўшыся з тым, што падробка дакумэнтаў усё-ткі мела месца, факты прысваеньня дзяржаўных сродкаў былая бугальтарка адмаўляе. Яна кажа нават, што ня будзе болей падаваць скаргі ў вышэйшыя судовыя інстанцыі, бо ў яе папросту няма грошай на адвакатаў.