Вячаслаў Ракіцкі, Прага У пятніцу шырока прысутная ў сьвеце сетка хуткага харчаваньня “Макдоналдз” (McDonald''s) адзначае сваё 50-годзьдзе. Шмат у якіх краінах людзі зь цяжкасьцю могуць уявіць жыцьцё без “Макдоналдзу”, іншыя ж народы ўсё яшчэ чакаюць, калі да іх прыбудуць тыя “залатыя аркі”.
Да ежы, якую прапануе “Макдоналдз” можна ставіцца па-рознаму. Але тое, што за 50 гадоў свайго існаваньня “Макдоналдз” стаў болей чым рэстарацыяй хуткага харчаваньня, ніхто не аспрэчвае. Гэты глябальны брэнд ужо азначае стыль жыцьця, філязофію, якая глыбока ўплывае на ўсё – ад звычак у харчаваньні да палітыкі і мастацтва. Зрэшты, папулярнасьць “Макдоналдзу” можна патлумачыць і проста, як гэта зрабіў хлопчык з Даніі на вуліцы Прагі.
(Хлопчык: ) “It''s fast and it tastes good.” – “Там хутка і смачна”.
І гэтак жа, напэўна, думаюць тыя 50 мільёнаў чалавек у болей як ста краінах сьвету, якія штодня харчуюцца ў "Макдоналдзе".
Канцэпцыя "Макдоналдзу" паўстала на пачатку 50-х гадоў, калі амэрыканскі гандляр Рэй Крок паспытаў маленькі гамбургер на поўдні Каліфорніі ў невялікай крамцы, якая належала нейкім спадару і спадарыні Макдональдзам. Крока асльпіла ідэя паставіць на вытворчасьць гэтыя булачкі з начынкай, тым болей, што ўжо існавалі канвееры Генры Форда дзеля іх вытворчасьці. Крок стандартызаваў кампанэнты гамбургераў і тэхніку іх прыгатаваньня. І ў 1955 годзе ён адчыніў сваю першую рэстарацыю з гандлёвай маркай “Макдональдз”. Далей Крок прадаваў ліцэнзіі кожнаму, хто жадаў працаваць паводле ягоных правілаў.
Канцэпцыя год ад году набывала папулярнасьць. “Макдональдз” сёньня – гэта індыкатар разьвіцьця краіны, яе інтэграванасьці ва ўсясьветную эканоміку. Палітоляг Томас Фрыдман у свой час напісаў, што дзьве краіны, якія маюць “Макдоналдз”, ніколі ня будуць ваяваць паміж сабою. Пакуль толькі вайна 1999 году за Косава была выключэньнем з тэорыі Фрыдмана: і Бялград, і краіны НАТО маюць “Макдоналдз”. Гэта – геапалітыка.
А на фінансавым фронце брытанскі часапіс “Эконаміст” рэгулярна друкуе “Індэкс Біг-Мака”, у якім праз параўнаньне коштаў на булачку вызначаюцца пакупніцкія магчымасьці.
Што тычыцца культуры, дык тут паняцьце "Макдоналдз" выкарыстоўваецца як адзін з сымбаляў глябалізму. І антыглябалісты часта апэлююць да яго ў сваіх бунтах. Амэрыканскі кінадакумэнталіст Морган Спэрлок зрабіў фільм “Super Size Me” (“Звышвялікі я”) пра тое, якім можа стаць чалавек, калі харчуецца тры разы на дзень цягам месяцу толькі ў "Макдоналдзе". Карціна выйграла шэраг прызоў, уключна з намінацыяй Оскару.
У фільме гучыць іранічная песенька пра тое, як ад такога харчаваньня чалавек набывае звышпамеры – і ня толькі фізычныя, а памеры вышэйшай якасьці, памеры амэрыканскага шляху.
Нягледзячы на абвінавачваньні, што "Макдоналдз" робіць чалавека тоўстым, што ён зьнішчае нацыянальныя культуры, рэстарацыі "Макдоналдз" працягваюць квітнець. Сваю ляяльнасьць да іх кліенты тлумачаць тым, што яны заўсёды і ўсюды адпавядаюць унівэрсальным стандартам: памяшканьне чыстае, абслугоўваньне хуткае, ежа сьвежая, хай сабе і не здаровая.
І яшчэ. "Макдоналдзы" са сваімі стандартызаванымі булачкамі тым ня меней адаптуюцца да рэгіёну, дзе працуюць. Так, у Індыі, дзе карова зьяўляецца сьвятой, начынку робяць з бараніны. У Чэхіі ў Макдональдзе можна выпіць піва. У Маскве, дзе самы вялікі Макдональдз у сьвеце, можна зьесьці булачку з капуснай начынкай.
У Беларусі – сотай краіне, куды прыйшоў “Макдональдз”, ён перадусім папулярны сярод дзяцей, бо ў дадатак да гамбургеру, бульбы і “кока-колы” яны атрымліваюць яшчэ і прывабную цацку. Часам гэта разам таней, чым купіць адну падобную ж цацку ў шапіку. У менскія рэстарацыі “Макдоналдз” нават прывозяць дзяцей з усё Беларусі. І гэта для іх становіцца ня меншым уражаньнем ад сталіцы, чым наведваньне цырку ці тэатра лялек.