Канстытуцыя Эўразьвязу: галасуе парлямэнт Грэцыі

АТЭНЫ. Сёньня грэцкі парлямэнт будзе галасаваць у пытаньні ратыфікацыі Канстытуцыі Эўразьвязу. Чакаецца станоўчы вынік, паколькі Канстытуцыю Эўразьвязу падтрымалі і кіруючыя кансэрватары, і апазыцыйныя сацыялісты. Калі Канстытуцыя Эўразьвязу будзе ўхваленая, то Грэцыя стане пятым сябрам зьвязу, які ратыфікаваў Канстытуцыю. Гэта ўжо зрабілі Літва, Вугоршчына, Славенія і Італія. У Канстытуцыі прадугледжанае спрашчэньне працэдураў і прыняцьця рашэньняў пасьля пашырэньня Эўразьвязу. Канстытуцыю павінны ўхваліць ўсе 25 дзяржаваў – сябраў зьвязу да лістападу 2006 году, тады яна набудзе моц. Кожная дзяржава Эўразьвязу вырашае якім чынам будзе ратыфікаваная Канстытуцыя – праз рэфэрэндум ці парлямэнцкай галасаваньне.