Інтэрпол прыпыніў міжнародны ордэр на арышт Юліі Тымашэнкі

КІЕЎ: Генеральны сакратарыят Інтэрполу ў Ліёне прыпыніў дзеньне міжнароднага ордэру на арышт прэм’ера Ўкраіны - Юліі Тымашэнкі¸ паколькі зараз яна карыстаецца недатыкальнасьцю. Прадстаўнік Інтэрполу ў Маскве Тымур Лахонін адзначыў, што гэта нармальная практыка, і міжнародная паліцыя прыпыняе сьледзтва ў справе дзяржаўных лідэраў. Прадстаўнік Міністэрства Ўнутраных праваў Ўкраіны Кірыл Кулікоў дадаў, што Інтэрпол цалкам зьняў ўсе абвінавачаньні супраць Тымашэнкі. Аднак раней, генеральны Пракурор Расеі Ўладзімір Усьцінаў заявіў, што ордэр на арышт кіраўніцы ўкраінскага ўраду застаецца ў сіле. Расея абвінавачвае Тымашэнку ў подкупе расейскіх дзяржаўных чыноўнікаў ў палове 90-х гадоў.