Максім Шчур, Прага Новая перадача сэрыі "Магія мовы"
Пра маіх дзядулю з бабуляй часта казалі, што яны прайшлі і Крым, і Рым – маючы на ўвазе іхнае жыцьцё на эміграцыі, у Аргентыне. Гэты выраз азначае, што чалавек шмат дзе быў, шмат што бачыў і шмат чаго перажыў, так што зьдзівіць яго нечым ня так і проста. Праўда, у Савецкай Беларусі маіх продкаў зьдзіўляла адразу некалькі рэчаў: перадусім уменьне суайчыньнікаў піць гарэлку, а таксама ўменьне атрымліваць грошы й пры гэтым на працы амаль нічога не рабіць. У капіталістычнай Аргентыне такое было цяжка сабе ўявіць...
Адкуль паходзіць гэты выраз? Ці то з часу, калі нашыя продкі ваявалі з крымскімі татарамі і часьцяком рабілі паломніцтвы ў Рым? Тады гэта магло б азначаць, што прайсьці і Крым, і Рым – гэта паспрабаваць сябе як на вайсковым полі, так і на ніве духу. Альбо і Крым, і Рым ужытыя тут толькі таму, што добра рыфмуюцца між сабою? Невядома. Адно толькі значэньне гэтага выразу досыць яснае: ён ужываецца ў адносінах да бывалага чалавека, чый лёс мог нагадваць сабою нешта накшталт “амэрыканскай горкі”. Пра такога чалавека скажуць: прайшоў і Крым, і Рым.