ВАРШАВА. Польшча ўжо сёлета выведзе свае войскі з Іраку. Паводле міністра абароны Польшчы Ежы Шмайдзінскага, польская стабілізацыйная місія ў Іраку спыніць працу, бо завяршаецца тэрмін мандату, вызначаны рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН. Міністар таксама падкрэсьліў, што рашэньне выкліканае і ацэнкай палітычнай сытуацыі ў Іраку – краіна дасягнула пэўнага прагрэсу ў фармаваньні ўласных сілаў бясьпекі.