У Віцебску "Новая хваля" мяняе цыгарэты на цукеркі

Браніслава Станкевіч, Віцебск Віцебская суполка “Новая плынь” у незвычайны спосаб павіншавала віцяблянаў з Усясьветным днём здароўя.
Цягам дня моладзевыя актывісты правялі для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў горада шэраг віктарынаў, тэмай якіх быў здаровы лад жыцьця. Аўтары самых зьмястоўных адказаў атрымалі прызы – аўдыёдыскі з запісамі беларускай музыкі.

Увечары актывісты “Новай хвалі” выйшлі на Пляц Волі, дзе цягам гадзіны прапаноўвалі ахвотным абмяняць цыгарэты на цукеркі. А маленькіх дзетак частавалі гематагенам і вітамінкамі проста так.