Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 7 красавіка 2005
7 красавіка – вялікае сьвята ў праваслаўных беларусаў – Дабравешчаньне або Зьвеставаньне. Як і на кожнае сьвята, у гэты дзень забаранялася працаваць: “На Дабравешчаньне дзеўка касы не пляце, птушка гнязда ня ўе”. Гэтым сьвятам праваслаўная царква адзначае зачацьце Божай Маці Ісуса Хрыста. А ў народзе гэты дзень лічыўся сьвятам надыходу вясны. Якраз на Зьвеставаньне ў Беларусі пачыналі гукаць вясну прыгожымі песьнямі – вясьнянкамі.
Таксама сёньня ў сьвеце адзначаецца міжнародны Дзень здароўя.
Гістарычныя даты.
7 красавіка 1559 году беларускае мястэчка Крэва атрымала магдэбурскае права. У часы сярэднявечча Крэва не аднойчы было месцам важных падзеяў эўрапейскай гісторыі. Сёньня гэта вёска Смаргонскага раёну, дзе толькі руіны замку нагадваюць пра былую славу.
7 красавіка 1917 году ў Менску адкрываецца Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. 150 дэлегатаў зьезду павінны выпрацаваць праграму беларускага руху. У выніку дэлегаты стварылі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам, вырашылі заснаваць Беларускі ўнівэрсытэт і перавесьці ўсю пачатковую адукацыю ў Беларусі на родную мову.
7 красавіка 1965 году Уладзімер Караткевіч напісаў першыя радкі свайго знакамітага раману “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Працу над творам пісьменьнік пачаў у Чалябінску, дзе гасьцяваў у сваёй сястры.
Сёньня спаўняецца 5 гадоў з таго дня, калі з-пад варты спэцслужбаў у Менску ўцякла былая старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Тамара Віньнікава. Гісторыя гэтых уцёкаў дагэтуль выглядае загадкава, а сама Віньнікава апынулася ў Англіі, дзе жыве і цяпер.
7 красавіка ў розныя гады пакінулі гэты сьвет беларускі архітэктар Караль Падчашынскі, які будаваў палацы, вучэльні й гімназіі; пісьменьнік і грамадзкі дзяяч Язэп Дыла і паэтка Ларыса Геніюш.
7 красавіка нарадзіліся чылійская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Габрыэла Містраль, стваральнік і дырэктар ЦРУ Ален Далес, кіраўнік Беларусі ў хрушчоўскія часы Кірыл Мазураў, амэрыканскі кінарэжысэр Фрэнсіс Копала, нямецкі канцлер Герхард Шродэр і галівудзкі кінаактор Расэл Кроў.