Сяргей Астраўцоў, Горадня. У грамадзкім аб’яднаньні “Polska Macierz Szkolna” пачалі збор подпісаў за тое, каб у горадзе зьявілася вуліца Яна Паўла ІІ.
Як паведаміў старшыня гэтай арганізацыі Станіслаў Сянкевіч, за ўчорашні дзень было адразу сабрана 500 подпісаў. Сёньня вынікі яшчэ не падводзіліся. Збор подпісаў ажыцьцяўляецца ля Катдаральнага касьцёлу ў цэнтры гораду. Станіслаў Сянкевіч гаворыць, што гараджане ахвотна падтрымліваюць задуму аб вуліцы імя Яна Паўла ІІ. Неўзабаве подпісы пачнуць зьбіраць каля іншых гарадзенскіх касьцёлаў, а таксама ў арганізацыях і на прадпрыемствах.
Зь сярэдзіны 90-х гадоў вуліца Яна Паўла ІІ існуе ў мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну, раней яна называлася вуліцай Леніна. Гарадзенскія актывісты таксама прапануюць уладам пераназваць імем папы частку вуліцы Курчатава—у мікрараёне Дзевятоўка, дзе знаходзяцца касьцёл і побач польскамоўная школа.