Віктар Юшчанка атрымаў узнагароду імя Джона Кэнэдзі

БОСТАН. ЗША. У ЗША прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Юшчанку ўручаная прэстыжная ўзнагарода “За мужнасьць” імя Джона Кэнэдзі. Сэнатар Эдвард Кэнэдзі – брат забітага амэрыканскага прэзыдэнта – заявіў на цырымоніі ў Бостане, што прыклад Юшчанкі натхняе ўсіх, хто змагаецца за дэмакратыю.