Саудаўскія спэцслужбы забілі 10 баевікоў-ісламістаў

РЫЯД. Саудаўскія ўлады паведамляюць пра пасьпяховае заканчэньне трохдзённай спэцапэрацыі супраць групы ўзброеных ісламістаў. Паведамляецца, што прынамсі 10 баевікоў былі забітыя, трох ваеўнікоў затрымалі. Сярод забітых -- два найбольш шуканых тэрарысты, адзін зь якіх меў дачыненьне да тэракту ў Касабланцы ў траўні 2003 году.