Галіна Абакунчык, Менск Апостальская нунцыятура, якая ёсьць амбасадай Дзяржавы Ватыкан у Рэспубліцы Беларусь, адкрыла Кнігу спачуваньняў з нагоды сьмерці папы Яна Паўла ІІ. Спачуваньні кіраўніку нунцыятуры, арцыбіскупу Марціну Відавічу на старонках кнігі ўжо выказалі амбасадары шэрагу дыпляматычных місіяў у Беларусі, а таксама шараговыя грамадзяне краны.
(Юначка: ) “Я яшчэ пры ягоным жыцьці прасіла Пана Бога, каб сустрэцца зь Янам Паўлам, каб пацалаваць яго руку. Цяпер хачу патрапіць на ягонае пахаваньне. Ведаеце, гэта знак, што наперадзе вялікія перамены. Хацелася б, канечне, каб выбралі папу гэткага ж годнага, як Ян Павал. Але для гэтага патрэбныя малітвы, шмат малітваў”.
(Юнак: ) “Каталіцкая царква ніколі не займалася палітыкай, і папа даказаў гэта. Ён наведаў шмат краінаў, да яго вельмі многія людзі хацелі патрапіць. Паглядзіце, колькі маладых людзей прыходзіць разьвітацца зь ім. Гэта ён пацягнуў за сабой моладзь, даў нейкія надзеі і веру хоць у нешта сьвятое. Гэта сапраўды сьвяты чалавек. Ды калі б ён наведаў наш Менск, то чарга была б ня меншая, чым цяпер у Ватыкане. Каб пабачыць і памаліцца, проста пастаяць побач з гэтым сьвятым чалавекам. Нават не ўяўляю, хто можа цяпер заняць ягонае месца”.
(Спадарыня: ) “Найвялікшы чалавек адышоў зь зямнога жыцьця і, на жаль, у нашай краіне ён не пабываў. Ва ўсіх суседзяў пабыў, у Афрыцы быў. А мы… Колькі мы запрашалі, але на ўсё Божая воля. Можа, і прычыны сур’ёзныя былі, што не ўдалося яму тут пабываць. Але што цяпер… Молімся за супакой ягонай душы”.
(Спадарыня: ) “Я праваслаўная, але я таксама падзяляю гэты боль усяго, уласна, сьвету веруючых людзей. Падаецца, што гэта ўсясьветная страта”.
(Спадарыня: ) “У Вільні быў, у Кіеве быў — шкада, што да нас не прыехаў. Наш прэзыдэнт пайшоў бы на гэта дзеля таго, каб яго ўвесь сьвет прызнаў. Але Масква не дала, Алексій. Бо ўвесь сьвет зашумеў бы, што Расея не запрасіла, а беларускі прэзыдэнт запрасіў. Ды як бы Расея гэта сьцярпела?”
(Спадарыня: ) “Гэта быў чалавек сусьвету, наймагутнейшай і найчысьцейшай душы. Ён будаваў супакой ва ўсім сьвеце і змагаўся за тое, каб маральныя і духоўныя якасьці перамагалі перадусім: перад ваярствам, перад уладамі і бязбожжам. Гэта вельмі вялікая страта і для Беларусі таксама, бо, на жаль, ён тут ня быў. Застаецца спадзявацца, што можа цяпер, зь іншага жыцьця, малітвы за нашую айчыну праз папу будуць чутныя найлепш”.