Іна Студзінская, Менск Вернікі самых розных канфэсіяў і рэлігійных накірункаў у Беларусі смуткуюць разам з усім цывілізаваным сьветам з нагоды сьмерці Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. З прадстаўнікамі некаторых зь іх размаўляла наша карэспандэнтка.
Паводле інфармацыі начальніка Упраўленьня рэгістрацыі Дзяржкамітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандра Калінава, у краіне на сёньняшні дзень зарэгістравана 26 канфэсіяў і рэлігійных накірункаў. Ёсьць тут і стараабрадніцкае рэлігійнае аб’яднаньне, і рыма-каталікі, каталікі лацінскага абраду, 3 юдэйскія аб’яднаньні, рэфарматарская царква, 15 пратэстанцкіх накірункаў, хрысьціяне веры Эвангельскай, Царква Хрыстова адвэнтысты 7-га дня, Сьведкі Еговы, мармоны, крышнаіты, армянская апостальская царква. Смутак і боль выказваюць усе, не зважаючы на веравызнаньне.
Гаворыць Старшыня мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Рэспубліцы Беларусь муфцій Ісмаіл Александровіч:
(Александровіч: ) “Такі выбітны дзеяч, змагаўся за мір, за паразуменьне, за дыялёг паміж канфэсіямі, наведваў і сынагогу, і мячэць. Таму мы перажываем з усім сьветам, гэта вельмі цяжкая страта. Ён вельмі шмат зрабіў за тыя 26 гадоў, калі быў Папам”.
Дарадца асацыяцыі пратэстанцкіх цэркваў Беларусі Іван Пашкевіч выказаў такое меркаваньне:
(Пашкевіч: ) “У адносінах да Яна Паўла Другога можна ўжываць толькі вялікія словы. Ён – чалавек міру. Магчыма помніце і вы, радыёслухачы, якую адзнаку далі пры выбраньні Яна Паўла Другога на гэтую пасаду: па-першае, і ў нашай краіне, і ў краінах сацыялістычнага лягеру, і на Захадзе Ян Павал ІІ павінен ня толькі ўзначаліць, але і завяршыць барацьбу з камунізмам. Дык вось гэтую місію Як Павал ІІ выканаў. І тое, што ў ХХІ стагодзьдзі мапа сьвету зусім не адпавядае мапе 20-30 год таму, гэта ў першую чаргу заслуга самога Яна Паўла ІІ”.
Гаворыць пастар поўнай эвангельскай царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка:
(Ганчарэнка: ) “Мяне больш за ўсё ўзрушае той факт, што ён мог прыйсьці з місіяй замірэньня. Прасіць прабачэньня, да прыкладу, у юдэяў, ён назваў іх сваімі братамі старэйшымі. Ёсьць людзі з каталіцкага руху, якія для мяне зьяўляюцца найвялікшым прыкладам. Магчыма, у пратэстанцкім руху такіх людзей яшчэ і не знаходзіцца: да прыкладу, маці Тэрэза, Ян Павал ІІ”.
Сяргей Малахоўскі, сябра менскага рэлігійнага аб’яднаньня “Сьвядомасьць Крышны”, якое не прайшло рэгістрацыю, выказаўся наступным чынам:
(Малахоўскі: ) “Павал Ян другі зрабіў шмат дзеля таго, каб у сьвеце панавалі правы чалавека, рэлігійная свабода, верацярпімасьць. Мы разумеем і з іншага боку, і Веды нас вучаць, што жыцьцё ніколі не сканчаецца, і са сьмерцю цела яно не спыняецца. Мы спадзяемся, што за вялікія заслугі яго Гасподзь забярэ ў сваё царства, і ён вернецца назад да Бога”.
І я не магу не прывесьці яшчэ адно вельмі цікавае меркаваньне, якое выказаў Іван Пашкевіч, экс-кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта, экс-дэпутат, які зараз зьяўляецца дарадцам асацыяцыі пратэстанцкіх цэркваў Беларусі.
(Пашкевіч: ) “Яго ўплыў на Рымска-каталіцкую царкву на Беларусі заключаецца ў тым, што каталіцкая царква стала на Беларусі нацыянальнай царквой. Я лічу нават, што пры ўсіх 26 канфэсіях, якія сёньня існуюць на тэрыторыі Беларусі, найбольш нацыянальнай нават па моўнаму прызнаку ёсьць Рымска-каталіцкая царква. Я з зайздрасьцю гляджу на некаторых ксяндзоў, якія сёньня ідуць у першым шэрагу беларускай інтэлігенцыі. Гэта таксама ўплыў Яна Паўла ІІ”.