Лукашэнка і Пуцін у Сочы абмяркоўваюць рэфармаваньне СНД

Валер Каліноўскі, Менск Напярэдадні сустрэчы Ўладзімера Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы прэсавая служба Крамля паведамляла, што ў першую чаргу будуць абмяркоўвацца пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва і пераход на расейскі рубель у якасьці адзінай валюты.
Паўгоду таму кіраўнікі Расеі і Беларусі вусна пагадзіліся перанесьці тэрмін увядзеньня расейскага рубля ў Беларусі на 1 студзеня 2006 году. “Унясеньне яснасьці ў гэтае пытаньне зьяўляецца ключавым пытаньнем двухбаковых дачыненьняў, Расея гатовая паскорыць працэс увядзеньня расейскага рубля ў Беларусі”, — зазначалі ў прэсавай службе Крамля. Акрамя таго, у Крамлі нагадалі пра сваю цікавасьць да стварэньня газатранспартнага сумеснага прадпрыемства на базе “Белтрансгазу”.

Адкрываючы сёньняшнюю сустрэчу, Уладзімер Пуцін акрэсьліў тэмы для абмеркаваньня. Ён акцэнтаваў увагу на прапановах Нурсултана Назарбаева наконт рэфармаваньня СНД, не сказаўшы нічога на рублёвую тэму. Аляксандар Лукашэнка ў сваю чаргу канстатаваў, што ў адносінах Расеі і Беларусі асаблівых праблемаў няма і заклікаў расейскі капітал інвэставаць у беларускія аб’екты.

Больш падрабязна пра сустрэчу прэзыдэнтаў слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.