РЫМ. Сотні тысяч паломнікаў прыбываюць у Рым, каб аддаць даніну пашаны папу Яну Паўлу ІІ. У Рыме пачынаецца цырымонія разьвітаньня зь Янам Паўлам ІІ, памерлым у суботу на 85 годзе жыцьця. Сёньня цела пантыфіка будзе перенесенае з Апостальскага палацу ў сабор сьвятога Пятра – там пройдзе разьвітаньне вернікаў з папам. Таксама сёньня кардыналы зьбяруцца ў Рыме, каб вызначыць дзень пахаваньня Яна Паўла ІІ. Згодна з ватыканскім правам, пахаваньне папы павінна адбыцца паміж 4 і 6 днём па яго сьмерці.
У нядзелю на пляцы перад саборам сьвятога Пятра прайшла жалобная імша, на якой прысутнічалі звыш 100 тысяч вернікаў. Мільёны людзей ува ўсім сьвеце моляцца за памерлага пантыфіка. Ян Павал ІІ стаяў на чале Рымска-каталіцкага Касьцёлу 26 гадоў.