Валер Каліноўскі, Менск Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, які летась меў аўдыенцыю ў Яна Паўла ІІ, згадвае пра гэтую сустрэчу:
(Барадулін: ) “Мне выпала адказнае шчасьце перакласьці на беларускую мову “Рымскі трыпціх” Яна Паўла Другога. Да 25-годзьдзя пантыфікату папы пераклад быў выдадзены невялікім накладам пры дапамозе Беларускай грэка-каталіцкай царквы. А летась клопатам апостальскага візытатара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека мне пашчасьціла зрабіць пілігрымку ў Вечны горад разам зь вернікамі беларускай грэка-каталіцкай царквы Яўгенам Андросікам зь Менску і Багданам Шынаком зь Віцебску.
28 чэрвеня напярэдадні сьвята апосталаў Пятра і Паўла Сьвяты Айцец Ян Павал Другі прыняў нас на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане. Я перадаў Сьвятому Айцу пераклад “Рымскага трыпціху” й папрасіў у папы апостальскага блаславеньня для ўсіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія працуюць для разьвіцьця беларускай хрысьціянскай культуры, працуюць на адраджэньне Беларусі. Сьвяты Айцец пераклаў на мае рукі сваё блаславеньне, прыняў пераклад і падараваў мне асьвечаны ружанец.
Варта было жыць, каб прыпасьці душой да незвычайнай паэзіі Яна Паўла Другога, бо гэта размова Вечнасьці са Словам, гэта прачытаньне вечнай кнігі сьвятой душою. Тое, што я адзін дзень свой зямны буду бачыць і чуць сьвятога айца – у велікодным сьне я ня мог прысьніць. А тут гаварыць з папам Янам Паўлам Другім, цалаваць ягоны пярсьцёнак – гэта дар усявышняга. Гаварыў я з папам па-беларуску, ён добра разумеў нашую мову.
Апамятаўшыся ад шчасьця, я не ведаў, чым маю аддзячыць Ягонай Сьвятасьці. Архімандрыт Сяргей Гаек параіў напісаць “Рымскі дыпціх,” які я і закончыў у мамінай хаце ў Вушачах. І даў яму назву “Ўзрушэньне”. Вось маленькі ўрывачак з дыпціху, прысьвечанага Яну Паўлу Другому:
Укленчыць і прыпасьці да рукі, Якая сьвет мудрэць дабраслаўляе, Адчуць, як ціха мірацца вякі, Як у душы зьняможанай сьвітае, Прыняць ружанец з дарчае рукі, Замроеныя пацеркі Сусьвету, Пачуць сустрэчны голас трапяткі, Васкрэснуць сьветла ў словах запавету… Сьцяжынай з-пад ускрыленай рукі Ісьці, ані зважаючы на стому, Да маладой нябеснае ракі, Якая смутак узьнясе на строму…”