Альгерд Невяроўскі, Менск Наш карэспандэнт зьвязаўся з высокімі беларускімі каталіцкімі дастойнікамі і сьвецкім каталіцкім дзеячам. Усе яны вельмі заклапочаныя станам здароўя рымскага Пантыфіка і гавораць, што Ян Павал ІІ – выбітная асоба ўсясьветнай гісторыі.
Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай каталіцкай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка гаворыць, што ў гэтыя дні сьвятары і вернікі асаблівым чынам моляцца за здароўе Папы:
(Дзям’янка: ) “Папа кіруе каталіцкім Касьцёлам ва ўсім сьвеце, і таму абавязак кожнага каталіка, духоўнай і сьвецкай асобы, а таксама асобаў кансакраваных, маліцца за яго ў яго інтэнцыі. Гэта чыняць сьвятары, калі цэлебруюць сьвятую імшу, і вернікі, калі ў ёй удзельнічаюць. У сьвятой імшы падчас паўсюднай малітвы ёсьць малітва таксама за Сьвятога Айца. У каноне сьвятой імшы ёсьць успамін аб Папе, які кіруе Касьцёлам. Духавенства і вернікі катэдральнай парафіі і ўсіх парафіяў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі моляцца асаблівым чынам за Папу Яна Паўла ў гэтыя дні, калі ён прайшоў апэрацыю. Просім Бога, каб крыж хваробы, які зьяўляецца доляй таксама кожнага чалавека на зямлі, Папа мог вынесьці, каб і ў такім стане Айцец Сьвяты быў для ўсіх вернікаў і надалей прыкладам, як належыць прыняць і выканаць Божую волю”.
За здароўе Яна Паўла ІІ моляцца беларускія вернікі ў Лёндане ды іншых гарадах сьвету. Пра асобу Папы гаворыць Апостальскі візытатар для беларусаў каталікоў замежжа айцец Аляксандар Надсан:
(Надсан: ) “Кожнаму чалавеку, а Папа таксама чалавек, прыходзіць канец. Мы молімся, каб Бог даў яму ласку ў гэтыя апошнія хвіліны жыцьця на зямлі, ён заўсёды быў на службе Божай, ён быў у лучнасьці з Богам увесь час у сваіх думках, сваіх малітвах – каб так ён і закончыў свой шлях. Гэта была выбітная асоба, несумненна, поўнасьцю адданая справе Божай і справе Царквы. Яго вялікая заслуга, што разваліўся Савецкі саюз і камуністычная сыстэма, гэта ў вялікай меры заслуга якраз Папы Яна Паўла Другога. У справе Царквы ён вельмі традыцыйны, ён меў моцнае пачуцьцё сваёй адказнасьці прад Богам за тое становішча, на якое Бог яго паклікаў. У апошнія хвіліны свайго жыцьця на зямлі ён сьведчыць сваймі цярпеньнямі: у яго адзіная надзея, як і для ўсіх людзей – еднасьць з Госпадам Ісусам Хрыстом”.
Былы старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Тадэвуш Гавін гаворыць, што Ян Павал ІІ ёсьць выбітной асобай, якая цяпер адыходзіць у вечнасьць зь вялікай годнасьцю:
(Гавін: ) “Гэта вельмі вялікі чалавек, які паклаў пачатак канца камунізму. На жаль, ня споўнілася яго мара і не пабываў ён у каталікоў у Расеі, таксама не пабываў ён зь візытам тут у нас, у каталікоў Беларусі. Таксама як і каталікі Польшчы, адкуль паходзіць Папа, і каталікі Гарадзеншчыны вельмі сумуюць аб тым, што ягонае становішча пагаршаецца. Папа чуе, што ён ужо адыходзіць, але адыходзіць ён з годнасьцю, так, як у ягоным становішчы павінны адыходзіць з гэтага сьвету”.