Сьвятлана Курс, Менск Як жартуюць 1 красавіка вядомыя людзі? Ці пакепліваюць зь іх саміх? Такое пытаньне ім задавала наша менская карэспандэнтка.
Найбольш мне спадабалася штука, якую ўчынілі сябры вядомаму праваабаронцу Гары Паганяйлу, які маладзёнам працаваў судзьдзём у Быхаве. Расказвае выкладчыца ўнівэрсытэту культуры Наста Гулак.
(Гулак: ) “Гары Паганяйла працаваў у судзе ў нейкім райцэнтры. А мы напісалі яму ліст: “Дарагі Гарычак! Колькі вады сплыло з таго часу, як ты хадзіў да мяне. Я тады працавала на вакзале буфэтчыцай. Нашы двое сыноў падрасьлі”. І г.д. Гары Пятровіч прыкладна да паловы чытаў ліст сур’ёзна і намагаўся згадаць аўтара”.
(Курс: ) “Спадар Паганяйла зазначыў, што любіць і жарты, і дзяцей”.
(Паганяйла: ) “Было вельмі сьмешна. Ды я не баюся погаласкі, што ў мяне пабочныя дзеці”.
У студэнцкія часы дэпутатка ПП НС Вольга Абрамава таксама ўдзельнічала ў першакрасавіцкіх досьціпах на тэму каханьня.
(Абрамава: ) “Каму-небудзь зь дзяўчынак пакідалі тэлефон і казалі, што прасіў патэлефанаваць пекны незнаёмец. Бывалі розныя варыянты”.
А ці нехта падсьмейваўся з палітыкаў? Сябры аднаго вядомага дэмакрата, калі той працаваў у школе, павесілі абвестку ля настаўніцкай: “Увесь пэдкалектыў мусіць прыняць удзел у добраўпарадкаваньні дома-музэя заснавальніка дэмакратычнага руху на Берасьцейшчыне спадара Н.” І настаўнікі бурчэлі, што дэмакраты зусім ахамелі, пры жыцьці дамы-музэі сабе адчыняюць. Аднак цікава: усе зьбіраліся пайсьці. Справа была, як кажуць, яшчэ пры Шушкевічу.
Палітык Анатоль Красуцкі, дэпутат ПП НС, салідны і сур’ёзны чалавек, прызнаўся, што і ён быў ахвярай кепікаў і сам пакепліваў з калег.
(Красуцкі: ) “Безумоўна, разыгрываў, і разыгрывалі мяне, але цяпер і не прыгадаю, як, бо гэта было ў маладыя гады”.
Трэба адзначыць, што сярод людзей вельмі шмат даверлівых асобаў. Рэдактарка гарадзенскай газэты “Біржа Інфармацыі” Алена Раўбецкая кажа:
(Раўбецкая: ) “Гатовыя паверыць любой інфармацыі, якая надрукаваная на 1-2 старонках. Напрыклад, што ў Гародні адкрылі аэрапорт. І тэлефануюць, пытаюцца, як ды што”.
Дарэчы, недаверлівы, як усе сацыёлягі, намесьнік кіраўніка НІСЭПД Аляксандар Сасноў прызнаўся, што кожнага году купляецца на барадаты жарт пра белую сьпіну.
У першакрасавіцкіх жартах адбіваецца асоба і жартаўнікоў, і іхнай ахвяры. Калегі аднаго пісьменьніка, вядомага антысэміта, скіравалі яму тэлеграму: “Встречайте курьерским поездом семена аспарагуса”. Дык пісьменьнік жарту не зразумеў, а толькі абурыўся: “Да нас едзе нейкі Сямён Аспарагус. І што яму ў нас рабіць?”