Казімір Яноўскі, Гомель У Гомелі прадстаўнікі незарэгістраванага маладзёвага руху “Лімон” замовілі на 1 красавіка мітынг у падтрымку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак гарвыканкам ня даў на яго дазволу.
Пра мэту мітынга я пытаўся ў заяўніка, сябра незарэгістраванага маладзёвага руху “Лімон” Сяргея Сямёнава. Ён патлумачыў так:
(Сямёнаў: ) “Мы замаўлялі мітынг у падтрымку Лукашэнкі, каб выказаць сваё задавальненьне яго асобай і той пісьменнай палітыкай, якую ён праводзіць. Прыйшоў адказ: нам гэты мітынг забаранілі”.
У спадара Сямёнава я спрабаваў высьветліць прычыну адмовы. Паслухаем ягонае меркаваньне:
(Сямёнаў:) “Я лічу, што кіраўнік выканкаму проста спачувае апазіцыі і таму не дазволіў такі мітынг”.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, Сяргей, якім чынам гэты мітынг павінен быў праходзіць?”
(Сямёнаў: ) “Галоўнай мэтаю мітынгу быў збор подпісаў дзеля зьмены ў Гомелі назвы плошчы Леніна на плошчу Аляксандра Лукашэнкі. Плянавалі распаўсюдзіць цукеркі са смакам лімону і фотаздымкі першага прэзыдэнта з такім тэкстам, што гэта – лекавыя цукеркі і фотаздымкі. Калі ты зьясі гаючую цукерку ці паглядзіш на фотаздымак, цябе будзе адразу задавальняць заробак, кошты на камунальныя паслугі. Таксама мы плянавалі выкарыстоўваць транспаранты з такімі тэкстамі: “Прымусовае разьмеркаваньне – гэта мара студэнта”, “Чарнобыльская зона – лепшы адпачынак”.
Гэтак, паводле спадара Сямёнава, меўся прайсьці мітынг маладзёвага руху “Лімон”, але гарвыканкам ня даў дазволу на яго правядзеньне. Відавочна, што мітынг меў усе атрыбуты першакрасавіцкай імпрэзы, калі ўчыняюцца гумарыны, розыгрышы, жарты. Словам, усё тое, што пасуе Дню сьмеху.
Ці ўласьцівая падобная доля гумару стаўленьню астатніх гомельцаў да дзеяньняў вышэйшых уладаў? Паколькі публічна ў найбольш масавых мэдыях у бок улады ідзе адна пахвальба, то нярэдка само насельніцтва крытычна ацэньвае ейныя крокі. Выяўляецца гэта па-рознаму. Ня так даўно ў горадзе было шмат графіці крытычнага зьместу. Управа КГБ вымушана была нават распачынаць крымінальную справу з гэтай нагоды.
Крытычная ацэнка выяўляецца часам у шаржах, розных анэкдотах. Я неяк цікавіўся ў гаражанаў, ці не баяцца яны расказваць палітычныя анэкдоты? І чуў такія адказы:
(Мужчына:) “Не баюся, расказваю – каму заўгодна”.
(Мужчына:) “Ня трэба сёньня нікога баяцца. У мяне няма грошай, у мяне няма вялікай маёмасьці. Трэба толькі багатым баяцца, а бедным, жабракам – каго баяцца і навошта баяцца?”
Дарэчы, у вуснай народнай творчасьці бытуе нямала, так бы мовіць, крылатых выказваньняў, якія належаць вядомай у краіне асобе. Паслухаем:
(Хлапец: ) “Ну што я ня так сказаў? Мяне можна папракнуць толькі ў тым, што тое, пра што я гаварыў, можна было не гаварыць”.
(Другі хлапец: ) “Я зраблю так, што пры слове “беларус” у кожнага нармалёвага чалавека валасы будуць уставаць дыбам”.