ВАШЫНГТОН: Былы намесьнік міністра абароны ЗША Пол Ўолфовіц быў абраны новым кіраўніком Усясьветнага Банку. Ўолфовіц, стаўленьнік прэзыдэнта ЗША-Буша, быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду. Ён заняў месца Джэймса Ўольфэнсона. Некаторыя эўрапэйскія лідэры аспрэчвалі кандыдатуру Ўолфовіца, які быў адным з галоўных архітэктараў вайны супраць Іраку, паколькі асноўным заданьнем Банку зьяўляецца супрацьдзееньне беднасьці ў сьвеце. Аднак пасьля сустрэчы з Ўолфовіцам ў Брусэлі, пачуўшы пра тое, што ён думае пра свабодны гандаль, разьвіцьцё і дапамогу бедным краінам, Эўракамісія ўхваліла ягоную кандыдатуру.