Суд ізноў адмовіў у падключэньні да сыстэмы штучнага харчаваньня Тэры Шайво

ВАШЫНГТОН. У ЗША Фэдэральны апэляцыйны суд ізноў адмовіўся разглядаць пытаньне аб падключэньні да сыстэмы штучнага харчаваньня Тэры Шайво, якая 15 гадоў знаходзіцца ў коме. Раней разглядаць такі самы пазоў бацькоў Шайво адмовіліся Фэдэральны і Вярхоўны суды ЗША. 18 сакавіка суд штата Флорыда прыняў рашэньне адключыць Тэры Шайво ад сыстэмы харчаваньня, задаволіўшы пазоў яе мужа.