Бойка ў Дзярждуме Расеі з удзелам Жырыноўскага

МАСКВА. Дзяржаўная Дума Расеі на месяц пазбавіла віцэ-сьпікера Уладзімера Жырыноўскага права выступаць на пленарных пасяджэньнях ніжняй палаты. На ранішнім паседжаньні Дзяржаўнай Думы адбылася бойка паміж прадстаўнікамі фракцыі ЛДПР і “Родина”. У часе яе Жырыноўскі ўжываў ненарматыўную лексіку, і не рэагаваў на звароты сьпікера. Сьпікер Дзярждумы Барыс Грызлоў паведаміў, што зьбіраецца сустрэцца з Жырыноўскім, каб абмеркаваць інцыдэнт.