Сяргей Панізьнік, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
“Нету лепшай гасьціначкі, як у роднай матулечкі”, – сьпявала-ўспамінала на хутары Бабышкі мая бабуля Альжбета, якая прымала калісьці мяне на сьвет. Сёньня ўжо я вяду мэлёдыю наўзамен бабулькі Альжбеты: “Зарасьлі ўсе сьцежачкі, зарасьлі ўсе дарожачкі... А чым жа церабіць буду: ды ці раньняю расою, а ці позьняй сьлязою...”
Нехта згадае: “При солнце тепло, при матери добро”. Другі паўторыць: “Матчыны рукі заўсёды мяккія”, “У сваёй маці добра і ў пасьцелі паляжаці”. Ёй, маці, наканавана доля дзяцей вадзіць (нараджаць), купаць-кулогаць іх, мясьцюрыць у зыбку, клапаціцца, каб яны нешта дукрылі (разумелі), не тахлі (не марнелі), каб зь іх вырастала здаровая водмаладзь. Жыць – не мяшок шыць, а ўплятацца ў кроны радаводаў.
Таму і родны мацярык наш – ад слова маці. І мову – матчынай называем... Максім Багдановіч нема крычаў у пагоні за здрайцамі:
Маці родная, Маці-Краіна! Не усьцішыцца гэтакі боль...
Яна, Беларусь, многім прабачыць, яна прыме сваіх дзяцей, нават янычарскіх, калі тыя пачнуць церабіць сьцежачкі-дарожачкі да Маці-Краіны. Матчына сэрца ніколі ня гасьне.