Севярын Квяткоўскі, Менск 25 сакавіка ў менскім Доме Літаратара ў 18.30 адбудзецца цырымонія ўручэньня “Залатога Апострафу” – літаратурнай прэміі часопісу “Дзеяслоў”. Рэдкалегію часопісу складаюць галоўны рэдактар Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч і Міхась Скобла. Другі год запар вылучаюцца прэтэндэнты на перамогу ў намінацыях для тэкстаў, друкаваных у “Дзеяслове”. Пра “Залаты Апостраф” карэспандэнт “Свабоды” гутарыў з Эдуардам Акуліным.
(Акулін: ) “У кожнай намінацыі, а іх у нас тры – “Паэзія”, “Проза” і “Дэбют” – мы вылучаем трох прэтэндэнтаў. А ўзнагароду атрымае толькі адзін. У намінацыі “Паэзія” вылучаныя Алег Мінкін, Алесь Пісьмянкоў і Рыгор Сітніца. У намінацыі “Проза” – Людміла Рублеўская, Сяргей Рублеўскі а таксама Вінцэсь Мудроў. Намінацыю “Дэбют” рэпрэзэнтуюць Тэда Лі, Тацяна Пузенка і Ўсевалад Сьцебурака”.
(Карэспандэнт: ) “Я часьцяком чую, што не хапае добрай якаснай літаратуры. І, напрыклад, “Дзеяслоў” вымушаны друкаваць тое, што ёсьць, хаця мог бы адсеяць”.
(Акулін: ) “Наадварот, у “Дзеяслова” на сёньня вельмі багаты рэдакцыйны партфэль. Мы друкуем толькі тое, што сапраўды для нас уяўляе мастацкую каштоўнасьць. У вечарыне бяруць удзел аўтары “Дзеяслова”: Ніл Гілевіч, Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк. Будзе сьпяваць Кася Камоцкая, Лявон Тышкевіч, гурт “Жаба ў каляіне”, квартэт “Чорны квадрат”.
(Карэспандэнт: ) “Для прэзэнтацыі вы абралі адзін канкрэтны дзень на кожны год?”
(Акулін: ) “Мы сьвядома абралі 25 сакавіка, таму што нашае выданьне незалежнае, таму для прэзэнтацыі прэміі часопіса мы абралі Дзень Волі”.
(Карэспандэнт: ) “А калі Дзень Волі стане дзяржаўным сьвятам, памяняеце дату?”
(Акулін: ) “Калі ён стане дзяржаўным, мы будзем толькі радыя, бо мы марым, каб аднойчы “Дзеяслоў” стаў дзяржаўным выданьнем”.