Незавершаны раман Дзюма выходзіць у сьвет

ПАРЫЖ. Невядомы раман Аляксандра Дзюма, аўтара знакамітых “Трох мушкетэраў”, у чэрвені зьявіцца на прылаўках францускіх кнігарняў. Клёд Шоп, дасьледчык спадчыны Дзюма, знайшоў незавершаны твор у архівах нацыянальнай бібліятэкі Францыі.

900-старонкавы раман пад назовам “Рыцар Сэн-Эрмін” быў практычна завершаны за жыцьця аўтара. Дзюма памёр у 1870 годзе, не дапісаўшы апошняга разьдзелу твору.