Браніслава Станкевіч, Віцебск Судовая справа наконт 9000 асобнікаў кнігі закрытая. Але віцебскі прадпрымальнік Барыс Элькін, у якога ўночы 8 кастрычніка мінулага году гэтыя кнігі забралі, зусім ня пэўны, што цяпер іх яму вернуць.
У абласным гаспадарчым судзе завяршыўся працэс, ініцыяваны супраць віцебскага прадпрымальніка Барыса Элькіна кіраўніцтвам Віцебскага раённага аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю.
Супрацоўнікі міліцыі меркавалі абвінаваціць намесьніка старшыні прадпрымальніцкага прафсаюзу “Пэрспэктыва” ў незаконным набыцьці кніг “Выпадковы прэзыдэнт” — дакладней, у тым, што колькасьць набытых ім кніг “Выпадковы прэзыдэнт” нібыта не адпавядае лічбе, пазначанай у таварна-транспартных дакумэнтах, а сапраўдная ды юрыдычная адрасы расейскай фірмы, якая іх выпусьціла, адрозьніваюцца.
Пасьля таго, як гэтыя абвінавачаньні былі абвергнутыя Барысам Элькіным і ягоным прадстаўніком у судзе Гары Паганяйлам, міліцыянты перасталі зьяўляцца на судовыя паседжаньні, і судзьдзі Людміле Івановай давялося закрыць справу ў іхную адсутнасьць.
Але, нягледзячы на пратэст спадара Элькіна, судзьдзя задаволіла пісьмовае хадайніцтва прадстаўнікоў міліцыі і вярнула ім іхную заяву дзеля таго, каб яна маглі перагледзець фармулёўку абвінавачаньня. Пракамэнтаваць сваю пазыцыю спадарыня Іванова адмовілася, ляканічна заўважыўшы, што “гаспадарчаму суду пытаньні не задаюць”.
Барыс Элькін, у сваю чаргу, лічыць, што міліцыянтам, якім цяпер не ўдалося давесьці факты правапарушэньня, судзьдзя дала тайм-аўт дзеля пошуку іншых падставаў, каб кнігі “Выпадковы прэзыдэнт” не вярнуліся да гаспадара і не былі распаўсюджаныя.
(Элькін: ) “Справа закрытая, але гэта яшчэ не канец. Кніжак, я думаю, ня вернуць. Усё робіцца дзеля таго, каб толькі іх не вяртаць. Вось суд вярнуў міліцыянтам іхную заяву, можа, каб яны нешта там падрабілі. На жаль, але кніжак не аддадуць”.
Кнігі пакуль што застаюцца пад арыштам у Віцебскім райаддзеле, хаця, паводле зьвестак Барыса Элькіна, іхная колькасьць за час знаходжаньня ў пастарунку паменшала прынамсі на некалькі дзясяткаў асобнікаў.
Спадар Элькін мяркуе, што па факце затрыманьня ягонае машыны з 9000 “Выпадковага прэзыдэнта”, якія ён вёз са Смаленску, неўзабаве можа быць заведзена новая судовая справа. Нягледзячы на тое, што літаратуразнаўчая экспэртыза абвергла наяўнасьць у гэтай кнізе паклёпу або абразаў на адрас Аляксандра Лукашэнкі.