Галіна Жарко, Менск 21 сакавіка – 165 гадоў з дня нараджэньня Францішка Багушэвіча. Памятная дата ня ўключаная ў календары, а ў Сьвіранах і Кушлянах, на радзіме пачынальніка новай беларускай літаратуры й грамадзкага дзеяча, да гэтае пары няма помніка. Намаганьнямі клюба “Спадчына” помнік Багушэвічу павінен зьявіцца сёлета ў Слуцку.
Падобна, што ўшанаваньне памяці выбітных асобаў Беларусі – справа энтузіястаў. Пра 165-годзьдзе Багушэвіча забыліся нават у календары “Родны край”. І не пра аднаго Багушэвіча. Вядомы фальклярыст Васіль Ліцьвінка выпраўляе сытуацыю ўласнымі намаганьнямі.
(Ліцьвінка: ) “10 гадоў я рабіў каляндар абрадаў і сьвятаў. А цяпер яшчэ й памятных дзён беларусаў. Бо мне крыўдна стала, што афіцыйныя ўлады не будуць нідзе ў сваіх календарах адзначаць. 90% людзей, якія працуюць на беларускую культуру, улада лічыць у апазыцыі”.
Тычыцца тое, відаць, і змагара за мову й Беларусь Францішка Багушэвіча. Паводле Ўладзімера Содаля, юбілеі – выдатная нагода для кансалідацыі нацыі. Чалец клюба “Спадчына” расказаў, што напярэдадні занёс артыкул у “Зьвязду”, але там адмовілі – маўляў, газэта не зьяўляецца каляндарным выданьнем.
Старшыня клюба “Спадчына” Анатоль Белы вядомы сваім энтузіязмам па ўсталяваньні помнікаў выбітным асобам Беларусі. Відаць, яму таксама няпроста пераконваць улады?
На паседжаньні клюба ў пятніцу былі прэзэнтаваныя помнікі Францішку Багушэвічу ды яшчэ аднаму беларускаму літаратару й паўстанцу – актыўнаму ўдзельніку вызвольнага руху пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага Альгерду Абуховічу-Бандынэлі. Гэта дабрачынны дар Слуцку ад клюба “Спадчына”. Але каб помнікі зьявіліся ў “сталіцы” сёлетніх Дажынак, трэба было пастарацца. Вось што кажа Анатоль Белы:
(Белы: ) “Нават пад’ехаць на казе. Не на баявым кані з шабляю, але й на казе пад’ехаць трэба, каб зрабіць. Вы думаеце лёгка было гаварыць з уладамі Слуцка?! Але яны пайшлі на гэта. Я іх пераканаў”.
Немалых намаганьняў каштавала паставіць помнікі асобам, чые імёны выкідваюцца са школьных падручнікаў. Ларысе Геніюш, Натальлі Арсеньневай, Міколу Ермаловічу. Клопатам “Спадчыны” ўвекавечаныя ў бронзе і Скарына, і Цяпінскі, і Будны... Тым часам дзяржава на падаткі ўтрымлівае штат спэцыялістаў міністэрства культуры, якія распрацоўваюць дзяржаўную культурную палітыку. Ёсьць пляны, фінансаваньне. Вось як ацэньвае дзейнасьць міністэрства мастак Аляксандар Зіменка:
(Зіменка: ) “Абслугоўвае палітычную сытуацыю ў краіне. Калі ёй выгадны нейкі дзеяч. Я застаў той час, калі Ваніцкі, намесьнік міністра культуры, казаў: навошта нам гэтыя пілсудчыкі? Гэтак ён казаў аб радзівілаўскіх партрэтах. Энтузіясты ў любой нацыі ёсьць. Бязь іх нічога ў грамадзтве б ня вырашылася. Як толькі пачынаюць працаваць грошы, пачынаецца камэрцыя. Вось у такіх клюбах мастацтва любяць...”
(Карэспандэнтка: ) “Але ж бяз грошай помнік не паставіш...”
(Зіменка: ) “Я за свой твор грошай браць ня буду”.
(Карэспандэнтка: ) “Але ж матэрыял...”
(Зіменка: ) “Знойдзем такіх самых энтузіястаў. Дзесьці чушка мэталю ляжыць... Зь некім дамовімся адліць. Паставілі кран, глядзіш, і стаіць помнік”.
Аляксандар Зіменка зрабіў для Слуцка помнік слуцкім ткачыхам па матывах верша Максіма Багдановіча. Мастак – аўтар эскізаў першых беларускіх грошай, якія так і ня трапілі ў абарот. Ён упэўнены, што ня ўсё трымаецца на грошах. Энтузіязм адных асобаў нараджае й падтрымлівае энтузіязм іншых. На апошнім паседжаньні “Спадчыны” мэдалём Забэйды-Суміцкага за творчасьць на гонар Беларусі быў ушанаваны Віктар Скарабагатаў.