Сяргей Астраўцоў, Горадня 20 сакавіка ў Горадні прыблізна каля паловы 9-й вечара амонаўцы затрымалі трох польскіх журналістаў. Гэта – карэспандэнт і фотакарэспандэнт польскага выданьня часопіса Newsweek Міхал Кацэвіч і Адам Тухліньскі, а таксама карэспандэнт тэлебачаньня Polsat Марцін Сьмялоўскі.
Іх затрымалі на выбарчым участку ў 3-й сярэдняй школе. Спачатку міліцыянты спраўдзілі ў іх акрэдытацыю і прапусьцілі на ўчастак. Аднак неўзабаве зьявіліся амонаўцы і заявілі, што ў польскіх журналістаў нібыта сфальшаваныя акрэдытацыйныя дакумэнты. Затрыманьне журналістаў з Варшавы пацьвердзіла Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні.
Гл. падрабязьней: Дэпутатам стаў рэктар ГрДУ, міліцыянты зьнішчылі відэазапіс
Гл. падрабязьней: Дэпутатам стаў рэктар ГрДУ, міліцыянты зьнішчылі відэазапіс