ААН дапамагае ахвярам у Аўганістане

КАБУЛ: Арганізацыя Аб''еднаных Нацыяў працягвае гуманітарную дапамогу насельніцтву Афганістану. Мяркуецца, што ў выніку паводак і сьнегападаў загінулі 200 чалавек. Прадстаўніца харчовага ведамства ААН- Арыянэ Кэнтьер паведаміла, што першыя 5 тон неабходнай дапнамогі ўжо накіраваныя ў правінцыю Урузган, а наступны транспарт прыбудзе туды неўзабаве. Амэрыканскія гелікоптары эвакуавалі 250 чалавек пасьля таго, як ў выніку заліўных дажджоў зь берагоў выступіла рака Гэлманд ў раёне Дэх Равуд ў правінцыі Ўрузган. Ад паводкі пацярпелі таксама нкаторыя раёны ў заходняй правінцыі Фарах.