Вячаслаў Ракіцкі, Прага Рэзкі спад нараджальнасьці ў спалучэньні са старэньнем насельніцтва згубна паўплывае на росквіт Эўропы ў наступныя 20 гадоў –да такой высновы прыйшла Эўракамісія ў справаздачы, што была апублікаваная ўчора. Сёньня дакумэнт аналізуе брытанская газэта “Independent”. Са зьместам артыкула вас пазнаёміць наш карэспандэнт.
Сытуацыю, якая склалася ў Эўропе, Эўракамісія называе “дэмаграфічнай бомбай запаволенага дзеяньня”. Расьце разрыў паміж Эўрапейскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі адносна прыросту насельніцтва.
Эўрапейскія працоўныя старэюць, а нараджальнасьць на ўсім кантынэнце падае. Дакумэнт цьвердзіць, што “нараджальнасьць недастатковая, каб замяніць насельніцтва” і дадае: “ў гісторыі ніколі яшчэ не было выпадку эканамічнага росту бяз росту насельніцтва”.
Толькі ў дзьвюх краінах – Вялікай Брытаніі і Францыі – ў наступныя паўстагодзьдзя насельніцтва вырасьце, А ў траціне эўрапейскіх краінаў дэмаграфічны спад ужо пачаўся. Тым часам, паводле прагнозаў, амэрыканскае насельніцтва ў наступныя чвэрць стагодзьдзя вырасьце на 25%.
На думку аўтараў дакумэнту, “Эўропе патрэбныя імігранты, каб забясьпечыць яе росквіт”. Аднак, такая выснова ідзе насуперак палітыцы многіх эўрапейскіх краінаў, якія пасьпяшаліся ўвесьці папулісцкія захады дзеля абмежаваньня міграцыйных плыняў.
Брытанская газэта піша, што “зьвесткі дакладу сьведчаць пра тое, што гэтыя краіны, падобна, гатовыя ахвяраваць сваім доўгатэрміновым эканамічным дабрабытам дзеля імгненных перадвыбарных перамог”. Аднак, прадстаўнікі Эўракамісіі прызнаюць, што павінна быць “кіраваная міграцыя”.
У дакладзе адзначаецца, што эўрапейцы маюць меней дзяцей, чым хацелі б мець. Прычынамі – цяжкасьці з працаўладкаваньнем, няпэўнасьць атрыманага працоўнага месца, дарагавізна жытла. Таму сярод захадаў, скіраваных на стымуляцыю нараджальнасьці, Эўракамісія прапануе забясьпечыць розныя ільготы бацькам.