Валер Каліноўскі, Менск Менскі гарвыканкам ухваліў адмысловае рашэньне наконт скарачэньня ў сваіх структурах дакумэнтазвароту. Камітэтам, управам гарвыканкама, арганізацыям камунальнай уласнасьці і раённым адміністрацыям загадана скараціць колькасьць прымаемых імі дакумэнтаў да ўзроўню 2003 года. Наколькі сур’ёзная гэта праблема, ці сапраўды мясцовыя чыноўнікі задыхаюцца ад хвалі дакумэнтаў?
Праблема росту колькасьці дакумэнтаў, якія забіраюць вялікую частку працоўнага часу, сапраўды вострая для чыноўнікаў і ўжо далёка не новая. У розных дзяржаўных установах гэтую праблему разглядаць ці не штогод. Аналягічнае рашэньне аб “скарачэньні дакумэнтазвароту” Менскім гарвыканкамам прымалася, напрыклад, летась у студзені. Але яно не было выканана, колькасьць дакумэнтаў за мінулы год у структурах гарвыканкама толькі вырасла. Спыніць хвалю рашэньняў, пастановаў, актаў, зваротаў, унутранай перапіскі і іншых дакумэнтаў не ўдалося.
Начальнік управы па кантролю і справаводзтву Менскага гарвыканкама Натальля Мілашэўская кажа, што на самой справе лішніх дакумэнтаў няма, бо рост іх колькасьці выкліканы аб’ектыўнымі прычынамі:
(Мілашэўская: ) “Гэта праблема ўсіх установаў, але ведаеце, на гэта ёсьць аб’ектыўныя фактары: жыцьцё мяняецца, расьце сфэра кантактаў паміж людзьмі, установамі, паток інфармацыі ўзрос”.
Паводле Натальлі Мілашэўскай, вырашэньню праблемы павінна паспрыяць адмысловая кампутарная праграма аўтаматычнай сыстэмы кіраваньня дакумэнтазваротам, якая ўкараняецца гарадзкімі ўладамі з канца мінулага года, а таксама паляпшэньне якасьці саміх дакумэнтаў. Гарадзкія ўлады Менску прызнаюць, што часьцяком дапускаецца паўтор рашэньняў на адны і тыя ж тэмы, а гэта патрабуе паляпшэньня і афармленьня дакумэнтаў, іх лягічнай пабудовы, унутранай сувязі ды ўзгодненасьці асобных палажэньняў, ды нават пісьменнасьці іх аўтараў. У рашэньні Менскага гарвыканкама асобным абзацам прапісаны загад: “выкарыстоўваць нарматыўныя формы расейскай мовы, выключыць элемэнтарную непісьменнасьць, граматычныя і стылістычныя памылкі”.
Пра выкарыстаньне ў афармленьні дакумэнтаў беларускай мовы размова ня йдзе, на гэты конт распараджэньняў гарадзкіх уладаў няма, але не таму, што беларускай мовай яны валодаюць лепей, чым расейскай. Беларуская мова надзвычай мала выкарыстоўваецца Менскім гарвыканкамам – толькі ў асобных выпадках. Як, дарэчы, і вышэйшымі органамі ўлады краіны.
Сёлета з сотняў рашэньняў і распараджэньняў гарвыканкама толькі тры былі беларускамоўныя, яны прысьвечаныя праблемам адукацыі і рэлігіі. А сярод апошніх пастановаў Менскага гарсавета беларускамоўных увогуле знайсьці не ўдалося, усе яны аформленыя па-расейску.
Пра тое, што менскія ўлады беларускую мову асабліва не шануюць, сьведчыць і тое, што інтэрнэт-сайт Менскага гарвыканкама, дарэчы, як і сайты большасьці агульнадзяржаўных установаў, падаецца толькі ў расейскамоўным і англамоўным варыянтах. Многія наведнікі форума гэтага сайта зьвярталіся з пытаньнем, чаму няма беларускамоўнай вэрсіі? Прадстаўніца Менскага гарвыканкама Алена Аўрынская на гэты конт кажа, што ў выканкама не хапае сродкаў, каб утрымліваць для вядзеньня беларускай вэрсіі іх сайту асобнага супрацоўніка:
(Аўрынская: ) “І гэта можна было б зрабіць, узяць людзей, але ж беларусы зразумеюць і расейскую вэрсію, а замежнікі – ангельскую… Мы маглі б і гішпанскую зрабіць, і яшчэ нейкую, але на гэта ўсё людзі патрэбныя. Тут пытаньне ня столькі гонару, а каб давесьці інфармацыю як мага большай колькасьці насельніцтва”.