Георгі Ліхтаровіч, Менск Новая перадача сэрыі “Магія мовы”
Упершыню гэты выраз я сустрэў у Якуба Коласа:
У тыя дні ўставалі рана: Няма калі хварэць на пана.
Сэнс гэтых слоў зразумеў не адразу. Тады, у школе, цалкам расейскамоўныя мазгі падкінулі паралель: працаваць на пана – хварэць на пана. Гэтае дзіцячае ўяўленьне помніцца да сёньня як пераканаўчы прыклад рознасьці “русского языка” і беларускай мовы.
Дарэчы, у школе гэты выраз быў вельмі папулярны. Ужываўся ён ня толькі на адрас гультаёў. Спытаецца настаўніца, чаму каго-небудзь з вучняў няма на занятках, а хорам у адказ: “На пана хварэе!”
У больш шырокім сэнсе сымптомы гэтае хваробы я ўбачыў, калі служыў у войску. На пана захварэў цалкам, здавалася б, неблагі хлопец, які раней за ўсіх атрымаў лычкі сяржанта. Божа, як зьмянілі тыя бліскучыя стужачкі характар чалавека! Ён быў абсалютна ўпэўнены, што яму пашэнціла па заслугах і ён здолеў “выйсьці ў людзі”.
Аднойчы мой сябра, хлопец са Слуцку, ня вытрымаўшы зьдзеклівай дурноты “мудрых загадаў камандзіра”, кінуў яму ў твар: “Ня дай Бог сьвіньні рогі, а мужыку панства!” Гэты сакавіты выраз, пачуты тады ўпершыню, зьявіўся для мяне лягічным працягам дыягназу ”хварэе на пана”. А ня так даўно напісаліся наступныя радкі:
Хварэў на пана, толькі, хоць памры, Узвысіцца ня мог ён над сябрамі. Ня здужаў сам узьняцца да гары, Зрабіў, каб іншыя сядзелі ў яме.
На вялікі жаль, далёка ня кожны здольны застацца чалавекам на пасадзе. Атрымае маленечкую – я ўжо не кажу пра вялікую – і пачынае хварэць на пана.