Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 17 сакавіка
17 сакавіка адзначаецца Дзень сьвятога Патрыка – нацыянальнага сымбалю Ірляндыі. Зь імем Патрыка ў гэтай краіне зьвязанае прыняцьце хрысьціянства. Таму сёньняшні дзень традыцыйна ўшаноўваецца набажэнствамі і карнавальнымі шэсьцямі, цяпер ужо ня толькі ў Ірляндыі, але і па ўсім сьвеце.
17 сакавіка 1597 году Віцебск атрымлівае гарадзкі герб: у блакітным полі пагрудная выява Хрыста, пад якой чырвоны меч.
17 сакавіка 1983 году ў Купалаўскім парку ў Менску ўпершыню ладзіцца Гуканьне вясны. З гэтага часу сьвяткаваньне робіцца штогадовым і масавым, што давала магчымасьць сумеснага збору патрыятычна настроеных людзей.
17 сакавіка 1991 году ў СССР праходзіць рэфэрэндум па праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу выказваюцца 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).
17 сакавіка 1746 году нарадзіўся кампазытар Ян Голанд. На запрашэньне князёў Радзівілаў Голанд прыбыў зь Нямеччыны ў Нясьвіж і стаў тут прыдворным капэльмайстрам і кампазытарам. У Нясьвіжы Голанд напісаў і паставіў опэру “Агатка, або Прыезд пана”, опэру-вадэвіль “Чужое багацьце нікому не на карысьць”, балет “Арфэй у пекле” ды іншыя.
17 сакавіка 1789 году нарадзіўся філёзаф Вінцэнт Бучынскі. Ён быў прафэсарам філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнікам і рэдактарам першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса, які называўся “Полацкі штомесячнік” і пачаў выходзіць у 1818 годзе.
17 сакавіка 1951 году пакінуў гэты сьвет беларускі паэт-гумарыст Альберт Паўловіч. Гэта яшчэ адзін зь нямногіх прадстаўнікоў беларускай культуры, ураджэнцаў Менску. У Менску ён і працаваў, ва ўправе Лібава-Роменскай чыгункі. А друкаваць свае вершы пачаў у 1907 годзе ў віленскай “Нашай Ніве“ – першай і адзінай на той час беларускай газэце.
17 сакавіка 1891 году нарадзіўся Мацьвей Манізер, заслужаны савецкі скульптар. Ягоны помнік Леніну, усталяваны ў Менску перад Домам ураду ў 1933 годзе, стаіць дагэтуль. Цікава, што надпісы на гэтым помніку зробленыя па-беларуску клясычным правапісам, а не наркамаўкай.