Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У бэльгійскім горадзе Лювэн адбыліся жалобнае набажэнства і мітынг з нагоды ўгодкаў сьмерці выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага.
(Кабанчук: ) “Гэта чалавек, чыё імя вядомае ва ўсім сьвеце. Калі ён памёр, дык кружэлкі зь ягонай музыкай былі распаўсюджаныя і ў Эўропе і ў сьвеце. Датаго ж Мікола Равенскі напісаў музыку да духоўнага гімну беларусаў “Магутны Божа”, – кажа Вадзім Кабанчук, які браў удзел у мерапрыемстве.
Пазьней сьвятар Ян Майсейчык адслужыў Паніхіду, а прысутныя прасьпявалі малітву "Магутны Божа", музыку для якой напісаў Мікола Равенскі.